Берасьценава

вёска ў Андрэеўшчынскім сельсавеце Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Берасценава»)

Берасьце́нава[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 кілямэтраў на ўсход ад Воршы. Месьціцца на правым беразе Дняпра, за 2 кілямэтры ніжэй ад месца ўпаданьня ў яго Крапівенкі. Берасьценава ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.

Берасьценава
трансьліт. Bieraścienava
Партал фасада сядзібы
Партал фасада сядзібы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Андрэеўшчынскі
Насельніцтва: 19 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211022[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°32′26.99″ пн. ш. 30°33′24.01″ у. д. / 54.5408306° пн. ш. 30.5566694° у. д. / 54.5408306; 30.5566694Каардынаты: 54°32′26.99″ пн. ш. 30°33′24.01″ у. д. / 54.5408306° пн. ш. 30.5566694° у. д. / 54.5408306; 30.5566694
Берасьценава на мапе Беларусі ±
Берасьценава
Берасьценава
Берасьценава
Берасьценава
Берасьценава
Берасьценава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тапонім Берасьценава паходзіць ад слова бераст, якое азначае від дрэва з роду вяз (або ільм, вяз, бераст).[3] Значэньне суадносіцца хутчэй за ўсё зь бераставым паркам, які ўзьнік у сярэдзіне XIX ст. Таксама магчыма, што назва места магла паходзіць ад слова берасьцень — гарлач, берасьцяньнік — абгорнутая бяростай гліняная пасудзіна, альбо птушка берасьцянка, альбо човен берасьцянка.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Берасьценава ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома як сяло Кудаева ў XVIII стагодзьдзі — уласнасьць Сапегаў у межах Дубровенскага графства, маёнтак Дуброўна.[4]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Берасьценава ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1772 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 1 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць[5]. Сяло і вёска і адлюстраваны на пляне генэральнага межаваньня Аршанскага павету канца XVII ст. З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Любамірскага. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну Межава (Канстанцінава) й 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін. Графіня Кацярына Марыя Любамірская[a] ў 1872 годзе атрымала ў спадчыну маёнтак Кудаева (Берасьценава) — 9980 дзесяцін зямлі, дзягцярны завод, млын й маёнтак Горбава — 6784 дзесяцін зямлі.[6]

У 1910 годзе маёнтак Берасьценава (Кудаева) належаў Альфрэду Вільгельмавічу фон Валю[b] — 1040 дзесяцін зямлі.[7]

Берасьценеўскі косьцеабпальны і клеяварны завод
 

Санкт-Пецярбургскае «Акцыянэрнае таварыства косьцеабпальных заводаў».[c] Дзейнічаў у 1885–1914 гадах. Завод заснавалі Альфрэд фон Валь, Гаральд Готліб Эрнэст фон Валь[d] і Александар фон Штрык.[8][9]

Вырабляў касьцяную муку на ўгнаеньне й на корм жывёле (1884–95), штучныя ўгнаеньні, сталярны клей, касьцяны вугаль, касьцявое сала, сернакіслы аміяк, мыла, гліцэрын (1913). У 1890–93 гадах дзейнічалі 2 паравыя машыны (18-28 к. с.) і 2 паравыя катлы, з 1903 года – паравыя рухавікі (60 к. с.). У 1895 працавалі 24 рабочыя, выраблена прадукцыі на 28,5 тыс. руб. У 1905 працавала 50 чал., на паліва затрачана 2700 руб. У 1908 годзе завод не дзейнічаў.[10] На выстаўцы ў Магілёве ў 1896 годзе прадукцыя завода ўзнагароджана Вялікім сярэбраным мэдалём.[11][12][13]

Найноўшы час

рэдагаваць

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Кудаеўскі сельсавет, Аршанскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Аршанскі раён, Віцебская вобласьць. Пасьля нацыяналізацыі маёнтка ў 1918 годзе ўтворана камуна «Берасьценава», якая пазьней пераўтворана ў саўгас «Берасьценава».

Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў. У 1944 годзе ў Берасьценаве ўтварылі калгас «імя Кірава», які ў 1950 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне.[14][15] Дзіцячы дом № 14 дзейнічаў у сядзібе да 1955 году.[16] Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — сяло: 239 чалавек, 36 двароў[17]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 8 дамоў, 71 мужчына, 49 жанчын[7]; 1999 год — 32 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 19 чалавек

Славутасьці

рэдагаваць
  • Стаянка грэнскай культуры 8-га тыс. да н. э. памерам 200 на 70 мэтраў за 500 мэтраў на захад ад вёскі, на першай надпоймавай тэрасе, за 200 мэтраў ад ракі Дняпро. Выявіў у 1984 годзе й дасьледаваў у 1987—88 гг. У. П. Ксяндзоў. Культурны пласт да 0,5 мэтра. Знойдзена 2286 экзэмпляраў крамянёвых прылад і адыходаў іх вытворчасьці.[18][19][20]
  • Сядзібна-паркавы ансамбль Берасьценава. Архітэктурны стыль нэаклясыцызм (XIX стагодзьдзе).
  1. ^ Кацярына Марыя Любамірская (4 красавіка 1854, Санкт-Пецярбург — 18 жніўня 1937, Парыж; па-польску: Katarzyna Maria ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna) дачка князя Зыгмунта Марыя Марыяна Любамірскага(08.12.1822 — 28.9.1863; па-польску: Zygmunt Maria Marian ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унучка князя Канстантіна Станіслава Любамірскага(18.11.1786 — 25.4.1870, Варшава; па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), праўнучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). У 1887 году шлюб з Братыславам Барташэўскім (1860 — ?; па-польску: Bratysław Bartoszewski)
  2. ^ Альфрэд Амадэус Александар фон Валь (8 лістапада 1845, маёнтак Кяргула (па-эстонску: Kärgula mõis), Вырумаа, Эстонія — 30 ліпеня 1925, Дрэздэн, Нямеччына) — выхадзец зь інфлянцкіх немцаў барон гербу Валь (па-нямецку: Alfred Amadeus Alexander von Wahl (8.11.1845, Kerjel (Kärgula), Võrumaa, Estland — 30.07.1925, Dresden, Deutschland)
  3. ^ «Акцыянэрнае таварыства косьцеабпальных заводаў» заснавана ў 1874 годзе. Асноўны капітал 3,000,000 руб., гадавая вытворчасьць на 6,000,000 руб. Управа ў Санкт-Пецярбургу, Мойка д. 58
  4. ^ Харальд Готліб Эрнст фон Валь (*14 жніўня 1848, Тарту, Тартумаа, Эстонія — †12 студзеня 1915, Рыга, Латвія) — выхадзец зь інфлянцкіх немцаў барон гербу Валь (па-нямецку: Harald Gottlieb Ernst von Wahl (*14.08.1848, Dorpat (Tartu), Tartumaa, Estland — †12.01.1915, Riga, Latvia)
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 65
  3. ^ Флора БССР. В 5-ти томах / Институт биологии Академии наук Белорусской ССР ; ред. : Н. А. Дорожкин. — Минск: Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1949. — Т. 2. — С. 107. — 510 с.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84 (Д-4), 253. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  5. ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
  6. ^ А. С. Дембовецкій. Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 162, 163. — 329 с.
  7. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 108, № 63. — 250 с..
  8. ^ Перечень фабрик и заводов. Министерство финансов, Департамент торговли и мануфактур.. — С.-Петербургъ: Типография И. А. Ефрона, 1897. — С. 512—513 (№ 1268). — LXII,1047 с.
  9. ^ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1910 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1910. — С. 280. — XLIII,455.XXXVIII,86,109 с.
  10. ^ 2 // Списокъ фабрикъ и заводовъ Российской империи. / под ред. В.Е. Варзара. — Санкт-Петербургъ: В., 1912. — С. 312.
  11. ^ Езіоранскій, Леон Карлович. Фабрично-заводскіе предпріятія Россійской имперіи. / ред. Ф. А. Шобер. — Петроград: Д. П. Кандауровъ и сынъ, Электротипография Н. Я. Стойковой, 1914. — С. Г: № 282; №№ 454-г, 456-г; 540-г; № 682. — 1612 с.
  12. ^ Экономика Белоруссии в эпоху империализма (1900–1917) / под ред. Г.Т. Ковалевского и др.. — Менск: АН БССР, 1963. — С. 15,42,58,59,80. — 420 с.
  13. ^ Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1988. — С. 39, 40. — 323 с.
  14. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) імя Кірава, вёска Берасьценава Кудаеўскага сельсавету (цэнтар — вёска Солаўе, з 1974 года вёска Міцькаўшчына) Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, ф. 471, 10 ад. зах., 1944–1950.
  15. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) імя Чапаева, вёска Малая Міцькаўшчына (с 17.08.1950 г. — вёска Солаўе, с 1966 г. — вёска Міцькаўшчына) Кудаеўскага (с 15.05.1984 г. Андрэеўшчынскага) сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, ф. 452, 284 ад. зах., 1946–2008.
  16. ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Берасценеўскі діцячы дом №14, вёска Берасьценава Кудаеўскага сельсавета Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці, ф. 1084, 1426 ад. зах., 1945–1955.
  17. ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — Санкт-Петербург: Центральный статистический комитет, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 167 № 349. — 260 с.
  18. ^ Ксензов В. П. Стоянки в верхнем течении Днепра. / В.П. Шилов // Археологические открытия 1984 г. : Зборнік. — Москва: Наука, 1986. — С. 346.
  19. ^ Ксензов В. П. Мезолитические памятники Оршанского поднепровья. / Укладальнікі: Мядзведзеў А.М., Мяцельскі А.А. // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — Менск: Беларуская Навука, 1996. — № 9. — С. 16—30.
  20. ^ Ксензов В. П. Мезолит Северной и Центральной Беларуси / навуковы рэдактар І. М. Язэпенка. — Матэрыялы па археалогіі Беларусі. № 13. — Менск: Беларуская навука, 2006. — 170 с. — 200 ас. — ISBN 985-6769-22-1

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць