Расейская рэспубліка

назва Расеі з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1917 году
Расейская рэспубліка
рас. Россійская республика
Flag of Russia.svg
1917
Сьцяг Расейскай рэспублікі Герб Расейскай рэспублікі
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Расейскай рэспублікі
Афіцыйная мова расейская
Сталіца Петраград
Форма кіраваньня
Георгі Львоў (18 траўня — 6 жніўня)
Аляксандар Керанскі (6 жніўня — 8 кастрычніка)

Расе́йская рэспу́бліка (па-расейску: Россійская республика) — назва Расеі з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1917 году. Абвешчаная пастановай Часовага ўраду ад 1 (14) верасьня 1917 году[1]. 5 (18) студзеня 1918 году Ўсерасейскі Ўстаноўчы збор у законе пра зямлю зацьвердзіў назву «Расейская рэспубліка», а затым абвясьціў Расею дэмакратычнай фэдэратыўнай рэспублікай (аднак гэта ня мела практычнага значэньня, бо яшчэ да гэтага Ўсерасейскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясьціў фэдэратыўны лад Расейскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэньне «Расейская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 году два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расейская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расея ў гэтым дакумэнце называецца «Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Беларускія нацыянальныя арганізацыіРэдагаваць

У пэрыяд 1905—1917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расеі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расейскіх народаў Расеі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расеі, у выніку якой у Расеі будзе ўтвораная фэдэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях разьвіцьця Расеі й Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі.

Ужо пасьля канца існаваньня Расейскай рэспублікі і прыходу ёй на зьмену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацыяў першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленьне не-савецкае фэдэратыўнае Расеі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[2][3]. Падобныя пляны таксама падзялялі расейскія эсэры і габрэйскія сіяністы[2].

У сьнежні 1917 году Ўсебеларускі зьезд сфармуляваў ідэю стварэньня Беларускае Народнае Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расеі[3]

Дзяржавы-пераемніцыРэдагаваць

Крыніцы й заўвагіРэдагаваць