Адкрыць галоўнае мэню

Акруга Тарту, таксама Тартумаа (па-эстонску: Tartu maakond) — адна з 15 акругаў Эстонскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Тарту (насельніцтва 100 000). Плошча 2993 км², насельніцтва — 149 605 (2009). Складаецца з 22 мясцовых самакіраваньняў (3 гарады, 19 воласьцяў).

Тартумаа
Tartu maakond
Tartumaa vapp.svg
Tartumaa lipp.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Эстонія
Статус акруга
Адміністрацыйны цэнтар Тарту
Найбольшы горад Тарту
Насельніцтва (2009) 149,605
Шчыльнасьць 50 чал./км²
Плошча 2993 км²
Месцазнаходжаньне Тартумаа
Тартумаа на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2
Код ISO 3166-2 EE-78
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеграфіяРэдагаваць

Праз Тартускую акругу працякае рака Эмайыгі, якая злучае Чудзкае возера і возера Выртс'ярв і дзеліць акругу на дзьве часткі. Для прыроды Тартумаа характэрныя балоцістыя нізіны і ўзгоркавыя раўніны, якія перасякаюцца далінамі. Запаведнікі (забалочаныя землі і некранутыя лясы) займаюць больш за 10% часткі тэрыторыі акругі.

ПрамысловасьцьРэдагаваць

Тыповая прадукцыя Тартускай акругі — харчовыя прадукты, мэбля, адзеньне, вырабы з плястмасы й будаўнічыя матэрыялы.

НасельніцтваРэдагаваць

Для акругі, як і ў цэлым для Эстоніі, характэрнае натуральнае змяншэньне насельніцтва. На 2009 год у ёй пражывалі 149 605 чалавек. У акрузе пераважае эстонскае насельніцтва. Эстонцы тут складаюць 82,7% насельніцтва (у тым ліку ў горадзе Тарту — 79%), расейцы — 13,8%, украінцы — 1%, фіны — 1%, і іншыя — 4,2% (беларусы, немцы, татары, армяне і іншыя). Гэта трэці па колькасьці насельніцтва рэгіён Эстоніі пасьля Іда-Вірумаа і сталічнай акругі.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Тартумаасховішча мультымэдыйных матэрыялаў