Беларусь ва ўварваньні Расеі ва Ўкраіну (2022)

Беларусь ва ўварваньні Расеі ва Ўкраіну — удзел рэжыму Лукашэнкі ў расейскім нападзе на Ўкраіну, што ўцягвае Беларусь у канфлікт як аднаго з агрэсараў згодна зь міжнародным правам. Перад пачаткам уварваньня на тэрыторыі Беларусі пад выглядам правядзеньня вучэньняў былі разьмешчаныя ўзброеныя сілы Расеі, аднак па сканчэньні вучэньняў яны не пакінулі тэрыторыю суседняй краіны. 24 лютага, з пачаткам нападу Расеі, беларуская тэрыторыя выкарыстоўваецца расейскімі войскамі для абстрэлу блізкіх да мяжы абласьцей Украіны[1][2][3][4].

Мапа дзеяньняў расейскіх сілаў у Беларусі падчас нападу на Ўкраіну
Расейскі шрубалёт Мі-8АМТш (Мі-171Ш) у Менску 23 лютага 2022

Сьпярша рэжым Лукашэнкі адпрэчваў які-кольвек удзел у канфлікце, аднак пазьней прызнаў, што на ягонай тэрыторыі разьмешчаныя расейскія пускавыя ўстаноўкі, якія абстрэльваюць тэрыторыю Ўкраіны. Нягледзячы на паведамленьні апазыцыйных СМІ і ўкраінскіх вайскоўцаў, што беларускія войскі таксама ўступілі ў вайну супраць Украіны, факт непасрэднага ўдзелу беларускай арміі ў ваенных дзеяньнях не пацьверджаны.

Праз датычнасьць рэжыму Лукашэнкі да нападу на Ўкраіну Заходні сьвет увёў санкцыі і супраць яго. Паводле апытаньняў, большасьць беларусаў выказаліся супраць вайны з Украінай[5]; у дзень правядзеньня рэфэрэндуму па зьмене канстытуцыі, 27 лютага, у краіне адбыліся антываенныя пратэсты, разагнаныя спэцпадразьдзяленьнямі.

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году адкрыта прадэманстравала, што Беларусь знаходзіцца пад поўнай акупацыяй Расеі[6][7][8][9][10][11]. Тым часам большасьць грамадзянаў Беларусі не падтрымлівае Расею ў гэтай вайне[12] і чыніць супраціў расейскаму ўварваньню як у самой краіне, так і за яе межамі.

Перадумовы

рэдагаваць
 
Украінскія памежнікі на граніцы зь Беларусьсю. Сьнежань 2021

Беларусь мае супольную з Украінай мяжу працягласьцю 1084 км. Украінская сталіца Кіеў разьмешчаная паблізу мяжы. Сучасныя межы абедзьвюх дзяржаваў усталяваліся пасьля II сусьветнай вайны і засталіся нязьменнымі пасьля распаду СССР у 1991 року[13].

У студзені-лютым у Беларусь пачалі прыбываць расейскія войскі для ўдзелу ў супольных вучэньнях «Саюзная рашучасьць-2022». Пасьля пачатку вучэньняў, 16 лютага, міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей паабяцаў, што расейскія войскі пакінуць беларускую тэрыторыю пасьля вучэньняў[5], аднак Міністэрства абароны пазьней абвергла гэтую інфармацыю і паведаміла, што войскі застануцца тут «на няпэўны час»[5].

Дзейная на той час Канстытуцыя Беларусі абвяшчала нэўтральны статус дзяржавы[5]. 27 лютага ў Беларусі адбыўся непрызнаны міжнароднай супольнасьцю рэфэрэндум, які чарговы раз зьмяніў Канстытуцыю[14]. Адным з зьмяненьняў стала скасаваньне статусу Беларусі як бязьядзернай дзяржавы.

Уварваньне ва Ўкраіну

рэдагаваць

На першым этапе расейскага ўварваньня беларускія ўлады дазволілі Расеі атакі на Ўкраіну з уласнай тэрыторыі. 24 лютага 2022 року расейскія войскі перасеклі беларуска-ўкраінскую граніцу ў раёне пагранічных пераходаў Вільча[15] і Сенькаўка[16]. Акрамя таго, расейскія войскі, што ўвайшлі з тэрыторыі Беларусі праз зону адчужэньня, атачылі Чарнобыль і атамную станцыю[3].

Таксама з тэрыторыі Беларусі адбываліся запускі ракетаў, вылеты самалётаў і верталётаў для атакі па ўкраінскай зямлі[17]. Гэта пацьвярджаецца і спадарожнікавымі здымкамі, на якіх бачныя лятальныя апараты і ракетныя ўстаноўкі пад Хойнікамі[2][5][18][19], Калінкавічамі[20], Баранавічамі[21]. Запушчаныя з тэрыторыі Беларусі бамбілі Жытомірскі аэрапорт[22].

Параненым расейскім вайскоўцам аказваюць мэдычную дапамогу ў Гомлі ды іншых местах вобласьці[23][24][25], а забітых разьмяшчаюць у моргах вобласьці[25].

10 сакавіка два беларускія кіроўцы-дальнабойцы памерлі пасьля абстрэлу Корасьценю авіяўдарамі самалётаў, разьмешчаных над Беларусьсю[26].

Асуджэньне ўварваньня

рэдагаваць

Паводле апытаньня Chatham House, 79% беларусаў лічаць, што паміраць у вайне Расеі супраць Украіны недапушчальна, і больш за 50% лічаць, што Беларусь мусіць трымацца нэўтралітэту[5].

Лідэрка беларускай апазыцыі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская асудзіла дзеяньні Лукашэнкі па падтрымцы расейскага нападу[5][27] ды падтрымала заклік Уладзімера Зяленскага да заходніх дзяржаваў закрыць неба над Украінай[28].

Прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага, у якім выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў змаганьні за дэмакратыю, незалежнасьць і эўрапейскую будучыню.[29][30].

Нягледзячы на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, якія не спыняліся пасьля выбараў 2020 року, 27 лютага ў Беларусі падчас галасаваньня за прапанаваны рэжымам Лукашэнкі праект канстытуцыі адбыліся пратэсты супраць беларускага ўдзелу ў вайне, падчас якіх былі затрыманыя каля 800 чалавек[31][32].

Беларускія актывісты разбураюць інфраструктуру Беларускай чыгункі, па якой перамяшчаецца расейская вайсковая тэхніка[33][34][35][36]. Паводле стану на 9 сакавіка ўлады арыштавалі прынамсі 8 чалавек, падазраваных у сабатажы перамяшчэньня расейскіх вайскоўцаў па тэрыторыі Беларусі[37].

Беларусы склалі ўласны батальён імя Кастуся Каліноўскага для барацьбы з Расеяй на тэрыторыі Ўкраіны[38]. Акрамя таго, асобныя беларусы змагаюцца ва ўкраінскіх збройных сілах[39][40]. У бітвах з расейцамі ўжо загінулі некалькі зь іх[41][42][43].

Змаганьне беларусаў супраць уварваньня

рэдагаваць

Партызанскі рух

рэдагаваць

27 лютага 2022 году адбыліся атакі на сэрвісы продажу квіткоў і ўнутраныя сыстэмы Беларускай чыгункі. У выніку рух цягнікоў часткова перавялі ў ручны рэжым працы. Дыспэтчарскую цэнтралізацыю «Нёман» зрабілася непрыдатнай, спыніла працу спадарожнае праграмнае забесьпячэньне. Адказнасьць за блякаваньне сыстэмаў Беларускай чыгункі ўзяла на сябе групоўка «Кібэрпартызаны». Чарговая атака на сыстэмы аўтаматызацыі Беларускай чыгункі адбылася ўдзень 2 сакавіка: перасталі функцыянаваць сыстэма ГВР (Графік выкананага руху), «Нататнік кіраўніка», «Абанэнцкі пункт», аўтаматызаваная сыстэма «Аўтадыспэтчар» ды іншае спадарожнае праграмнае забесьпячэньне, праз уплыў на сыстэму ДЦ «Нёман» — пайшлі праблемы з рухам цягнікоў. Адказнасьць за яе таксама ўзялі на сябе хакеры з групоўкі «Кібэрпартызаны». Таксама 1 сакавіка зьявілася паведамленьне ініцыятывы BYPOL пра тое, што на чыгунцы зьнішчылі прынамсі дзьве шафы СЦБ — прылады, якія кіруюць сыгналізацыяй, цэнтралізацыяй і блякаваньнем руху на чыгунцы. Гэта парушыла працу сьвятлафораў і стрэлкавых пераводаў, заблякавала рух на адпаведных дзялянках чыгункі. Таксама на дзялянцы абслугоўваньня Магілёўскага аддзелу БЧ правялі закарочваньне рэйкавых ланцугоў. Намесьнік міністра ўнутраных справаў рэжыму Лукашэнкі Генадзь Казакевіч паведаміў 2 сакавіка пра тры факты падпалу рэлейных шафаў і блякаваньня чыгуначных шляхоў на тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцей[44]. Падкантрольны Лукашэнку Сьледчы камітэт заявіў пра затрыманьне мінімум чатырох чалавек, якіх падазраюць у зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў з зброяй[45] (на 9 сакавіка — схапілі восем меркаваных рэйкавых партызанаў[46]). Па партызанскіх дывэрсіяў на чыгунцы каля Стоўпцаў у гэтае места прыбылі супрацоўнікі ГУБАЗіК, якія затрымліваюць з зброяй мясцовых і б’юць проста ў пастарунку міліцыі[47]. Паводле ініцыятывы BYPOL, 16 сакавіка на перагоне Даманава — Лясная (Берасьцейскі аддзел) партызаны зьнішчылі прылады аўтаматыкі і тэлемэханікі СЦБ, а на перагоне Фарынава — Загацьце (Віцебскі аддзел) — рэлейную шафу СЦБ, што парушыла графік руху цягнікоў, у тым ліку ваеннага прызначэньня[48].

19 сакавіка 2022 году кіраўнік Украінскай чыгункі Аляксандар Камышын падзякаваў беларускім чыгуначнікам, якія праз прывядзеньне каляінаў у непрыдатны стан фактычна спынілі чыгуначныя зносіны з Украінай, чым перашкодзілі перавозцы расейскіх вайсковых эшалёнаў[49].

25 сакавіка 2022 году на Дзень Волі невядомыя падпалілі адразу дзьве шафы СЦБ (з прыладамі сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня) на перагоне паміж Барысавам і станцыяй Навасады. Яшчэ дзьве такія ж шафы падпалілі ў ноч з 27 на 28 сакавіка на перагоне паміж Асіпавічамі і станцыяй Вярэйцы. Пра гэта афіцыйна паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. У адказ на гэтыя і іншыя дзеяньні перагоны пачалі патруляваць АМАП і САХР — чаго не было з часоў Другой сусьветнай вайны[50].

26 лютага 2023 году «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі» паведаміла пра пашкоджаньне расейскага самалёта радыёвыяўленьня «А-50» на лётнішчы «Мачулішчы» ў Менскі раёне. Два лёгкаматорныя бесьпілётнікі падарвалі радыёлякацыйнае абсталяваньне і спадарожнікавую антэну самалёта пры дапамозе выбухоўкі па 200 грамаў у тратылавым эквіваленце на кожным. 2 сакавіка «А-50» з бартавым нумарам 43 вылецеў на рамонт у Расею на Таганроскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс (Растоўская вобласьць). Яго пачынку распачаў 325-ы авіярамонтны завод у Таганрогу[51].

Добраахвотнікі ва Ўзброеных сілах Украіны

рэдагаваць

2 сакавіка 2022 году ва ўкраінскім войску ўтварылася першая рота, якая складаецца зь іншаземцаў, а менавіта зь беларусаў. Паводле зьвестак Радыё Свабода, у яе ўжо ўвайшлі каля 40 чалавек[52] (сярод іншага, у яе запісалася сямёра сяброў Маладога Фронту[53]). 4 сакавіка 2022 году ў абарончых баях ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Ільля «Ліцьвін»[54]. Паводле зьвестак на 5 сакавіка Ўкраіну абараняла 200 беларускіх добраахвотнікаў, яшчэ 300 беларусаў, гатовых далучыцца да Замежнага легіёну, знаходзілася ў Польшчы[55]. 9 сакавіка беларусы стварылі батальён імя Кастуся Каліноўскага дзеля абароны Кіева[56]. 13 сакавіка пад Кіевам загінуў баец Аляксей «Тур» з батальёну Кастуся Каліноўскага[57].

У чэрвені 2023 году прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі ў пытаньнях абароны Валер Сахашчык паведаміў пра стварэньне 1-й асобнай дэсантна-штурмавай роты беларусаў, якая ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады. Сахашчык пры гэтым сам удзельнічае ў баявых апэрацыях[58].

Разам з тым, адзначаюцца выпадкі, калі Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны адмаўляе ў надаваньні статусу ўцекача і ў міжнароднай абароне беларусам, якія бароняць Украіну ў складзе ЗСУ. Напрыклад, ў ліпені 2023 годзе зьвявілася інфармацыя пра фактычную адмову ў такім статусе беларусу Юрыю Зайцаву, ушанаваму ганаровым знакам галоўкаму ЗСУ «За ўзорную воінскую служб». Раней, яму афіцыйна адмовілі ў такім статусе ў 2021 годзе на падставе непраўдзівага сьцьверджаньня пра «паляпшэньня стану» з правамі чалавеку ў Беларусі, зробленым таго ж году ва ўкраінскім дзяржаўным выданьні «Аргумэнты і факты»[59].

  1. ^ Why Russia’s Invasion of Ukraine Led to Sanctions on Belarus  (анг.) // Time.
  2. ^ а б Russian Hybrid War Report: Belarus joins conflict against Ukraine (анг.) Atlantic Council Праверана 26 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2022 г.
  3. ^ а б Lukashenko Is Letting Putin Use Belarus to Attack Ukraine (анг.) Foreign Policy Праверана 26 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2022 г.
  4. ^ Nato alarmed by Belarus role in Ukraine assault (анг.) // 25 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 25 лютага 2022 г. Праверана 26 лютага 2022 г.
  5. ^ а б в г д е ё Как Лукашенко втянул Беларусь в конфликт с Украиной и чем это грозит экономике (рас.). BBC (25 лютага 2022). Праверана 26 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 25 лютага 2022 г.
  6. ^ Ліхтаровіч Ю. Беларусы супраць вайны, але краіна пад расійскай акупацыяй, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 24 лютага 2022 г.
  7. ^ Гурневіч Д. 7 адказаў тым, хто абвінавачвае агулам усіх беларусаў, — меркаваньне, Радыё Свабода, 26 лютага 2022 г.
  8. ^ Дашкевіч З. «Беларусь паўстала, і цяпер беларусы самі пад акупацыяй», Новы час, 25 лютага 2022 г.
  9. ^ «Выглядае, што Беларусь акупаваная». Дасьледчыца Atlantic Council пра магчымы ядзерны ўдар Пуціна, Радыё Свабода, 3 сакавіка 2022 г.
  10. ^ Генадзь Коршунаў: Каб у свой час сусветная супольнасць так стала побач з беларусамі, як сёння з украінцамі, то нішто не ляцела б з акупаванай тэрыторыі, Наша Ніва, 27 лютага 2022 г.
  11. ^ Дубавец С. Як «беларуская» ўлада ператварылася ў акупацыю і ўсім нам стала сорамна, — Дубавец, 8 сакавіка 2022 г.
  12. ^ «Удзел Беларусі ў вайне з Украінай — гэта катастрофа для Беларусі». Вынікі апытаньня Chatham House, Радыё Свабода, 24 лютага 2022 г.
  13. ^ Belarus and the Ukraine Trap (анг.) Праверана 11 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 4 студзеня 2022 г.
  14. ^ Reuters. Belarus referendum approves proposal to renounce non-nuclear status — agencies (анг.) // Reuters, 27 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 27 лютага 2022 г. Праверана 1 сакавіка 2022 г.
  15. ^ Враг пошел на прорыв границы в Киевской области (рас.) Украінская праўда Праверана 26 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 24 лютага 2022 г.
  16. ^ WATCH: Tanks enter Ukraine via Belarus's border (анг.). CNN (24 лютага 2022). Праверана 26 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 25 лютага 2022 г.
  17. ^ Из Беларуси выпущено 4 баллистические ракеты в направлении Украины — ВСУ (рас.) tsn.ua Праверана 26 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 25 лютага 2022 г.
  18. ^ Images show new deployments of forces, 150 helicopters in southern Belarus - Maxar (анг.). Reuters (26 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2022 г.
  19. ^ Як Беларусь саўдзельнічае ў нападзе на Украіну: паказваем на мапе. Наша НіваПраверана 26 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 25 лютага 2022 г.
  20. ^ Спутниковые снимки ImageSat: в Гомельской области развернуты российские ракетные комплексы (рас.) NEWSru Праверана 9 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 8 сакавіка 2022 г.
  21. ^ Спутниковые снимки ImageSat: в "Барановичи" продолжают прибывать самолеты ДРЛО, что может свидетельствовать о подготовке масштабного авиаудара (рас.) NEWSru Праверана 9 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 8 сакавіка 2022 г.
  22. ^ По аэропорту в Житомире нанесен ракетный удар со стороны Беларуси — Центр стратегических коммуникаций (рас.) nv.ua Архіўная копія ад 28 лютага 2022 г.
  23. ^ В гомельских больницах лечат раненых во время нападения на Украину российских военных (рас.) // 27 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2022 г. Праверана 2 сакавіка 2022 г.
  24. ^ В гомельские больницы продолжают поступать раненые и погибшие российские военные (рас.) // 28 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2022 г. Праверана 2 сакавіка 2022 г.
  25. ^ а б СМИ: Морги и больницы Беларуси забиты трупами российских военных (рас.). Польскае радыё (2 сакавіка 2022). Праверана 2 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 2 сакавіка 2022 г.
  26. ^ «Травмы несовместимые с жизнью». Под обстрел города Коростень попали два белоруса (рас.) zerkalo.io Праверана 10 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 11 сакавіка 2022 г.
  27. ^ Sviatlana Tsikhanouskaya: 'I'm sure Ukraine will win this war' (анг.) // The Times Архіўная копія ад 8 сакавіка 2022 г. Праверана 7 сакавіка 2022 г.
  28. ^ Святлана Ціханоўская падтрымала заклік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб закрыцці неба над Украінай. Наша Ніва. Праверана 7 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2022 г.
  29. ^ Старшыня Рады БНР Сурвіла напісала Зяленскаму пра дыскрымінацыю беларусаў: «Ня можа быць калектыўнай віны». Радыё „Свабода“ дата копіі = 7 сакавіка 2022. Праверана 7 сакавіка 2022 г. Архіўная копія
  30. ^ Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да Уладзіміра Зяленскага пра дыскрымінацыю беларусаў. Белсат. Праверана 7 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 7 сакавіка 2022 г.
  31. ^ Belarusians Protest Russian Invasion Of Ukraine During Vote On Constitutional Changes (анг.). RFE/RL (27 лютага 2022). Праверана 28 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 4 сакавіка 2022 г.
  32. ^ «Завялі нас у душ і залілі газам, білі». Як адбывалі «суткі» затрыманыя на антываенных акцыях Радыё „Свабода“ Праверана 15 сакавіка 2022 г.
  33. ^ На протестах в Беларуси задержали 800 человек (рас.) korrespondent.net Праверана 28 лютага 2022 г. Архіўная копія ад 28 лютага 2022 г.
  34. ^ Sabotage Operations Started At Belarusian Railways (анг.). Хартыя-97. Праверана 6 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2022 г.
  35. ^ МВД рассказало о задержаниях блокировщиков железных дорог и квалифицировало их действия как терроризм (рас.). MediaZona (2 сакавіка 2022). Праверана 2 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2022 г.
  36. ^ Belarusians are sabotaging plans to join Vladimir Putin's Ukraine War (анг.) Atlantic Council Праверана 24 сакавіка 2022 г.
  37. ^ З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі. Вясна (9 сакавіка 2022). Праверана 10 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 9 сакавіка 2022 г.
  38. ^ A Volunteer Belarusian battalion is in Kyiv and vows to defend it with their lives www.newsrael.com Праверана 15 сакавіка 2022 г.
  39. ^ Білоруси будуть здаватися в полон, або порушувати наказ – білорус про можливий наступ на Україну (укр.). Українська правда. Праверана 7 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 9 сакавіка 2022 г.
  40. ^ Беларуская рота добраахвотнікаў ва Украіне запісала зварот да беларусаў і перадала асобнае прывітанне Рыгору Азаронку. Наша Ніва. Праверана 7 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 7 сакавіка 2022 г.
  41. ^ «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ільля «Літвін», які загінуў за Ўкраіну. Радыё Свабода. Праверана 7 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2022 г.
  42. ^ Лукашэнка адрэагаваў на ўтварэньне ва Ўкраіне беларускага батальёну імя Кастуся Каліноўскага. Радыё Свабода. Праверана 15 сакавіка 2022 г.
  43. ^ A Belarusian volunteer died near Kiev (анг.). Белсат. Праверана 15 сакавіка 2022 г.
  44. ^ Рэйкавая вайна. Як беларусы спрабуюць спыніць расейскую армію, Радыё Свабода, 2 сакавіка 2022 г.
  45. ^ «Рэйкавая вайна» ў Беларусі працягваецца. Генпракуратура вінаваціць затрыманых дывэрсантаў у тэрарызьме, Радыё Свабода, 7 сакавіка 2022 г.
  46. ^ У Беларусі затрымалі восем «рэйкавых партызан». Што пра іх вядома, Радыё Свабода, 9 сакавіка 2022 г.
  47. ^ Дзьмітры Гурневіч, У Стоўпцах выязныя групы ГУБАЗіК і СОБР другі тыдзень тэрарызуюць мясцовых, — жыхары гораду, Радыё Свабода, 13 сакавіка 2022 г.
  48. ^ BYPOL узяў адказнасць за чарговую дыверсію на чыгунцы, Наша Ніва, 16 сакавіка 2022 г.
  49. ^ Кіраўнік украінскай чыгункі: Дзякуючы сумленным беларускім чыгуначнікам, зносін паміж Украінай і Беларусьсю цяпер няма, Радыё Свабода, 19 сакавіка 2022 г.
  50. ^ Дзьве дывэрсіі за тры дні. «Рэйкавая вайна» на беларускай чыгунцы працягваецца, Радыё Свабода, 28 сакавіка 2022 г.
  51. ^ На Таганрогскім авіярамонтным заводзе пацьвердзілі прыбыцьцё самалёта з Беларусі // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 3 сакавіка 2023 г. Праверана 4 сакавіка 2023 г.
  52. ^ «Не рабіцеся злачынцамі!» — беларускі дабраахвотнік «Курган» зьвяртаецца да беларускіх вайскоўцаў, Радыё Свабода, 4 сакавіка 2022 г.
  53. ^ «Верым, што пераможам Расею, а пасьля вызвалім Беларусь». У беларускую роту тэрабароны Ўкраіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў, Радыё Свабода, 7 сакавіка 2022 г.
  54. ^ У баях ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік, Радыё Свабода, 4 сакавіка 2022 г.
  55. ^ Пракоп’еў: 200 беларусаў ужо ваюе на баку Украіны, яшчэ 300 гатовыя, Наша Ніва, 5 сакавіка 2022 г.
  56. ^ Орлова В. Білоруси створили батальйон для оборони Києва (відео), УНІАН, 9 сакавіка 2022 г.
  57. ^ Ва Ўкраіне загінуў баец з батальёну Кастуся Каліноўскага, Радыё Свабода, 13 сакавіка 2022 г.
  58. ^ «Сахашчык сам удзельнічае ў баявых апэрацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе
  59. ^ «Аформілі ў ЗСУ як украінца». Беларус паўтара года бароніць Украіну, а яму адмаўляюць у міжнароднай абароне, Белсат, 24 ліпеня 2023 г.