Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі
Каардынаты: 52°14′48″ пн. ш. 21°0′16″ у. д. / 52.24667° пн. ш. 21.00444° у. д.
«Аб’ядна́ньне сілавіко́ў Белару́сі» — грамадзкае аб’яднаньне былых праваахоўнікаў Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 2020 году ў Варшаве (Польшча) пад скаротам «Байпол» ад беларуская паліцыя.
«Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі» | |
Абрэвіятура | «АСБ» |
---|---|
Дата ўтварэньня | 20 кастрычніка 2020 (4 гады таму) |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | аднаўленьне правапарадку ў Беларусі |
Штаб-кватэра | акруга Сяродмесьце, мікрараён Муранаў, вул. Длуга, д. 29[1] |
Месцазнаходжаньне | Варшава |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Польшча |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Колькасьць супрацоўнікаў | звыш 200 (2021 год) |
Сайт | bypol.org/by |
На 2021 год налічвала звыш 200 прафэсійных афіцэраў з 11 ведамстваў Беларусі: Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў, Дзяржаўнага мытнага камітэту, Дзяржаўнага памежнага камітэту, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, Камітэту дзяржаўнага кантролю, Міністэрства ўнутраных справаў, пракуратуры, Службы бясьпекі прэзыдэнта, Сьледчага камітэту і Ўзброеных сілаў. Супрацоўнікі «АСБ» знаходзіліся ў 18 краінах, у тым ліку ў:
- 3-х краінах Азіі — Грузія, Ізраіль і Кіпр;
- 1-й краіне Акіяніі — Аўстралія;
- 2 краінах Паўночнай Амэрыкі — ЗША і Канада;
- 13 краінах Эўропы — Беларусь, суседнія Летува, Польшча, Расея і Ўкраіна, а таксама Бэльгія, Ірляндыя, Італія, Нямеччына, Славаччына, Чарнагорыя, Швэцыя і Эстонія[2].
22 красавіка 2021 году суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў тэлеграм-канал «BYPOL» экстрэмісцкім. У выніку распаўсюджваньне інфармацыі з гэтага каналу цягне адміністрацыйную адказнасьць[3]. 12 студзеня 2022 году гэты ж суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў ды іншыя інтэрнэт-рэсурсы ініцыятывы[4].
У лістападзе 2021 года МУС прызнала BYPOL экстрэмісцкім фармаваньнем[5]. Стварэньне такога фарміраваньня або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[6].
У жніўні 2022 году Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў арганізацыю тэрарыстычнай[7].
15 лютага 2024 году шасьцярым заснавальнікам BYPOL завочна прызначылі буйныя турэмныя тэрміны[8].
Дзейнасьць
рэдагавацьНа 2021 год «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі»:
- дапамагала пацярпелым праваахоўнікам;
- распрацоўвала рэформу праваахоўнай сыстэмы;
- утварала праваахоўную ўстанову;
- далучала супрацоўнікаў са складу праваахоўных органаў;
- выкрывала злачынствы ўраду праз каналы ў Тэлеграме (ААЭ) і «Ютубе» (ЗША), а таксама ў сацыяльных сетках «Аднаклясьнікі» (Расея) і «Фэйсбук» (ЗША);
- уносіла вінаватых чыноўнікаў у Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў (АКРЗ);
- расьсьледавала выбарчыя злачынствы чыноўнікаў у 2020 годзе[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты // «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі», 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
- ^ Пра нас // «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі», 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
- ^ Telegram-канал «BYPOL» прызнаны экстрэмісцкім Новы час Праверана 2022-01-10 г.
- ^ Интернет-ресурсы BYPOL признаны экстремистскими материалами (рас.) Reform.by Праверана 2022-01-21 г.
- ^ Інтэрнэт-рэсурчы «BYPOL»/ «мабілізацыйны план «Перамога»» прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі Новы час Праверана 2022-01-10 г.
- ^ БАЖ: Патрабуем спыніць практыку выкарыстання антыэкстрэмісцкага заканадаўства для абмежавання свабоды слова Беларуская асацыяцыя журналістаў Праверана 2021-12-22 г.
- ^ [1]
- ^ Азарова заочно приговорили к 25 годам колонии. Суд вынес приговор по делу BYPOL (рас.) Reform.by(be)
- ^ Дзейнасьць // «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі», 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |