Таганрог
Таганрог (па-расейску: Таганрог) — горад (з 1775 году) у Расеі, у Растоўскай вобласьці, марскі порт. Насельніцтва 250,3 тыс. чалавек (на 2017 год). Заснаваны ў 1698 годзе.
Таганрог | |||||
рас. Таганрог | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1698 | ||||
Горад з: | 1775 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Кіраўнік: | Андрэй Лісіцкі[d] | ||||
Плошча: | 80 км² | ||||
Вышыня: | 30 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 250 287 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3128,59 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +7 8634 | ||||
Паштовыя індэксы: | 347900 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°14′0″ пн. ш. 38°54′0″ у. д. / 47.23333° пн. ш. 38.9° у. д.Каардынаты: 47°14′0″ пн. ш. 38°54′0″ у. д. / 47.23333° пн. ш. 38.9° у. д. | ||||
Таганрог | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.tagancity.ru/ |
Геаграфія
рэдагавацьГорад разьмешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганроскім заліве на паўднёва-ўсходняй частцы Міўскага паўвостраву. Старая частка гораду разьмешчана на мысу Тагані Рог. Горад разьмешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасьці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У межах гораду працякаюць два ручаі: у раёне гаю Дубкі па балцы Вялікая Чарапаха і па балцы Малая Чарапаха.
Клімат сухі, умерана-кантынентальны зь лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпэратура — +9 °C. Максымальныя тэмпэратуры ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпэратуры студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, суправаджаныя часам нагонной хваляй, якая прыводзіць да падмываньня берагу і апоўзьняў.
Гісторыя
рэдагавацьУ IX—VIII стагодзьдзях да нашай эры на месцы сучаснага Таганрогу існавала старажытнае паселішча[1], а ў VII—VI стагодзьдзях да нашай эры — антычнае грэцкае паселішча, аб чым сьведчаць архэалягічныя раскопкі, праведзеныя напачатку XXI стагодзьдзя.
У 1696 годзе, пасьля таго, як расейцы ўзялі турэцкую фартэцыю Азоў, па загадзе Пятра I пачалося будаўніцтва гавані й фартэцыі на мысе Тагані Рог. Але будаўніцтва было перанесена двойчы: на месцы сучаснага Таганрогу яно пачалося 12 верасьня 1698 году, што лічыцца датай заснаваньня гораду.
Таганрог — першы ў Расеі горад, пабудаваны паводле загадзя распрацаванага генэральнага пляну, а Таганроская гавань — першая ў сьвеце, пабудаваная не ў натуральнай бухце, а на адкрытым моры.
У XIX стагодзьдзі горад быў цэнтрам гандлю. У пачатку 1918 году ўвайшоў у склад Данецка-Крывароскай савецкай рэспублікі. З 1920 году — у складзе Ўкраінскай ССР, аднак у лютым 1924 году быў перададзены ў склад РСФСР. Паводле перапісу 1926 году 34,6 % насельніцтва Таганрогу складалі ўкраінцы, 55,2 % — расейцы, а ў Таганроскай акрузе наогул пераважалі ўкраінцы — 71,5 %, а расейцы — усяго 21,9 %.
Зь 17 кастрычніка 1941 году па 30 жніўня 1943 году знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 3 лістапада 2011 году атрымаў званьне Гораду вайсковай славы[2].
Эканоміка
рэдагавацьТаганрог — важны прамысловы цэнтар Поўдню Расеі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганроскі мэталюргічны завод: вытворчасьць сталі, сталёвых трубаў для нафтавай і газавай прамысловасьці, тавараў народнага спажываньня. У горадзе разьвітая машынабудаўнічая прамысловасьць: завод «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасьць кацельнага абсталяваньня для электрастанцыяў), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяваньне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталяваньня, электратэрмічнага абсталяваньня, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камэрцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсьць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасьці.
Таксама ёсьць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовай (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасьці. У Таганрозе знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з кіроўных экспартэраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис».
Славутасьці
рэдагаваць- Аптэка Ідэльсона
- Архірэйскі дом
- Дамок Чэхава
- Дамы Варвацы
- Дом Багдасарава
- Дом з кулямі
- Дом Лабанава
- Дом Лакіера
- Дом Лакіераў
- Дом Ласкіна
- Дом Лукіных
- Дом Намікоса
- Дом Папкова
- Дом Пэрэстыяні
- Дом Пэтруцы
- Дом Рафаілавіча
- Дом Сінодзі-Папова
- Дом Сімановіча
- Дом Сіроціных
- Дом Скамарангі
- Дом Случэнкі
- Дом Сфаэла
- Дом Цысарэнкі
- Дом Шыманоўскага
- Літаратурны музэй А. П. Чэхава
- Лютэранская царква
- Музэй «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрогу»
- Падземныя хады
- Помнік «У памяць аб рэвалюцыі 1905 году»
- Помнік А. П. Чэхаву
- Пятроўскія казармы
- Таганроскі паштамп
- Скульптурная кампазыцыя «Чалавек у футляры»
- Чэхаўская набярэжная
Асобы
рэдагаваць- Мікалай Багараз (1874—1952), расейскі хірург
- Кузьма Галіцкі (1897—1973), савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюзу, генэрал арміі
- Васіль Залатароў (1872—1964), расейскі і беларускі кампазытар і пэдагог
- Фаіна Ранеўская (1896—1984), савецкая акторка тэатру і кіно
- Канстанцін Савіцкі (1844—1905), расейскі жанравы жывапісец, акадэмік
- Міхаіл Таніч (1923—2008), савецкі і расейскі паэт-песеньнік
- Антон Чэхаў (1860—1904), расейскі пісьменьнік, драматург, лекар
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тайны Азовского моря
- ^ Чаленко С. За подвиги отцов и дедов // Таганрогская правда. — 2011. — 8 ноября.