Мачулішчы

мястэчка ў Беларусі

Мачу́лішчы[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Сьвіслачы і Пцічы. Уваходзяць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8546 чалавек[1]. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіпавічы.

Мачулішчы
лац. Mačuliščy
Шматпавярховікі ў мястэчку
Шматпавярховікі ў мястэчку
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Вышыня: 228 м н. у. м.
Насельніцтва: 8546 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223012
СААТА: 6236555000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д. / 53.78139; 27.59583Каардынаты: 53°46′53″ пн. ш. 27°35′45″ у. д. / 53.78139° пн. ш. 27.59583° у. д. / 53.78139; 27.59583
Мачулішчы на мапе Беларусі ±
Мачулішчы
Мачулішчы
Мачулішчы
Мачулішчы
Мачулішчы
Мачулішчы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://machulishi.of.by/

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Мачулішчы як шляхецкую ўласнасьць у складзе маёнтку Гатава датуецца 1590 годам. Пад 1600 годам вёска ўпамінаецца пад назвай Мочул, уладаньне І. Корсака.

У 1791 годзе Мачулішчы перайшлі ў валоданьне Касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мачулішчы апынуліся складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньніцкай воласьці Менскага павету[3]. У 1800 годзе вёска перайшла ў валоданьне Менскага кляштару бэрнардынак.

У 1858 годзе расейскія ўлады адабралі Мачулішчы ў дзяржаўную ўласнасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 55 двароў, дзейнічала царква, працавалі школа (з 1890 году) і хлебазапасны магазын. У 1917 годзе адкрылася народная вучэльня.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мачулішчы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе ў 1924—1930 гадох былі ў Менскай акрузе. На 1941 год у вёсцы было 87 двароў.

У 1997 годзе Мачулішчы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у гэты час тут было 208 гаспадарак. 28 траўня 2013 году да мястэчка далучылі тэрыторыю былой вёскі Аляксандрава[4], 22 кастрычніка 2014 году — тэрыторыю былой вёскі Мачулішчаў[5]. 22 кастрычніка 2014 году ліквідавалі Мачулішчанскі пасялковы савет, цэнтар якога знаходзіўся ў мястэчку[5].

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 359 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1941 год — 538 чал.; 1997 год — 8207 чал.; 1999 год — 7742 чал.[6]
Год Колькасьць жыхароў (тыс. чал.)
2006 8,2
2008 8,3
2009 7,378[7]
2012 8,5
2015 7,967[8]
2016 8,315[9]
2017 8,414[10]
2018 8,546[1]
2021 9,646[11]

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Агульная плошча зямель гарадзкога пасёлку — 1100,77 га[11].

Інфраструктура рэдагаваць

У Мачулішчах працуюць дзіцячы садок, сярэдняя школа (ДУА «Мачулішчанская АСШ»), амбуляторыя, пошта, стадыён, некалькі прадуктовых і прамтаварная крамы, філія банку (ААТ «АСБ Беларусбанк»).

Эканоміка рэдагаваць

Найбуйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Агракамбінат «Мачулішчы», ААТ «УВТК «Белсувязьбуд», ААТ «Белсчёттехника», ЗАТ «ГВТАМ «Аэрамаш», ВУП «Фери», ААТ «Древ-контракт», МРЭС.

Транспарт рэдагаваць

Мястэчка абслугоўваюць аўтобус, маршрутнае таксі, электрацягнік.

Вайсковыя аб’екты рэдагаваць

У Мачулішчах разьмяшчаюцца: 50 мяшаная авіяцыйная база ВПС і ВСПА Беларусі; Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне; вайсковыя часткі беспасярэдняга падначаленьня; вайсковы аэрадром.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

У мястэчку знаходзіцца мэмарыяльны комплекс, прысьвечаны 17 Героям Савецкага Саюзу, выхаванцам мясцовай авіяцыйнай часткі.

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 299.
  3. ^ Jelski A. Moczuliszcze (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 562
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  5. ^ а б «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минского района Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 22 октября 2014 г. № 38 (рас.)
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 235.
  7. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ а б https://web.archive.org/web/20220105163535/https://mrik.gov.by/delenie/machulishchanskij-possovet

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мачулішчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў