Генадзь Казакевіч
Генадзь Аркадзьевіч Казакевіч (нар. 14 лютага 1975, Менск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік Міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — начальнік крымінальнай міліцыі (з 2020 году). Генэрал-маёр міліцыі (2021).
Генадзь Казакевіч | |
Дата нараджэньня | 14 лютага 1975 (49 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | міліцыянт, дзяржаўны службовец |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1994 годзе скончыў Менскі гандлёвы тэхнікум.
З 1992 па 2012 год працаваў на розных пасадах у сьледчых органах, у 2012 годзе перайшоў у крымінальную міліцыю з пасады начальніка сьледчай управы папярэдняга расьсьледаваньня ГУЎС Менгарвыканкаму.
У 1999 годзе скончыў Акадэмію МУС Беларусі па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».
У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае рэгуляваньне нацыянальнай эканомікай».
Кіраваў аддзелам у галоўнай управе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.
У чэрвені 2014 году прызначаны начальнікам управы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ГУЎС Менгарвыканкаму,
У красавіку 2017 году ўзначаліў галоўную ўправу па наркакантролі й процідзеяньні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.
З 25 лютага[1] па 19 лістапада 2020 году быў першым намесьнікам Міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі. 19 лістапада 2020 году прызначаны намесьнікам Міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.
У кастрычніку 2020 году палітычная зьняволеная Марыя Калесьнікава празь ліст паведаміла, што падчас выкраданьня ёй пагражаў асабіста намесьнік кіраўніка МУС Казакевіч, які казаў, што калі яна ня зьедзе, то будзе «25 гадоў бяз зубоў на зоне шыць кашулі сілавікам»[2].
1 сакавіка 2021 году Казакевічу прысвоена званьне генэрал-маёра міліцыі[3].
Узнагароды
рэдагаваць- мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку»(be)
- мэдаль «За бездакорную службу» III ступені
- мэдаль «За бездакорную службу» II ступені
- мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (2016)[4]
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
рэдагаваць31 жніўня 2020 году Казакевіч быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[5].
2 кастрычніка 2020 году Казакевіч быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ён быў прызнаны адказным «за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзілі сілы Міністэрства ўнутраных справаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, у прыватнасьці адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў»[6]. 20 лістапада 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[7]. Акрамя таго, Казакевіча ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[8], Вялікабрытанія[9], Швайцарыя[10][11].
23 сьнежня 2020 году Казакевіча таксама дадалі ў санкцыйны сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12][13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 25 февраля 2020 года № 75 «О Г. А. Казакевиче»
- ^ Алеся Перуновская; Яна Карпова. (2021-08-04) Та, которую не смогли запугать. За что судят Марию Колесникову? (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-10-10 г. Архіўная копія ад 2021-10-08 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20210307064359/https://news.tut.by/economics/720847.html
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 года № 387 «Аб узнагароджанні»
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations. Міністэрства міжнародных справаў Канады(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Michael Shields; Liffey, Kevin (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
- ^ U.S. expands sanctions on Belarus over August election, crackdown on protesters (анг.). Reuters. Праверана 2021-10-06 г. Архіўная копія ад 2021-10-06 г.