1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота
1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь» — рота беларусаў, якая ўваходзіць у склад 79-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ. Бярэ ўдзел у баях пад Мар’інкай у Данецкай вобласьці. У часці ваююць каля 30 чалавек[1].
1-ая асобная дэсантна-штурмавая рота | |
Гады існаваньня | з 2023 па лета 2024 |
---|---|
Уваходзіць у | 79-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада |
Тып | Дэсантна-штурмавая рота |
Колькасьць | каля 30 чалавек |
Войны | Расейска-ўкраінская вайна |
Упершыню пра стварэньне 1-й асобнай дэсантна-штурмавай роты беларусаў паведаміў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі ў пытаньнях абароны Валер Сахашчык У чэрвені 2023 г.[2].
Структура
рэдагавацьПа словах Сахашчыка, падраздзяленне складаецца з ваенных прафесіяналаў, у першую чаргу людзей, якія маюць баявы вопыт і афіцэрскія званні.[3] У роту ўваходзяць былыя байцы Палка Каліноўскага, Палка Пагоня і людзі з Другога Іншаземнага легіёна.[2]
Рота разьвіваецца ў трох кірунках — штурмавікі, цяжкое ўзбраеньне і бесьпілётнікі[1]. Пасаду першага камандзіра роты заняў беларускі афіцэр з пазыўным «Фэнікс», які напрыканцы вясны атрымаў цяжкое раненьне. Новапрызначаны камандзір з'яўляецца былы беларускі спэцназавец.[2]
Ротай дапамагае шэраг прыватных спонсараў і арганізацыя Prague Support Team.[2]
Узнагароды
рэдагаваць8 верасня 2023 года Рада БНР узнагародзіла шэсць чалавек з 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты. Яны былі ўзнагароджаны медалём за баявыя заслугі.[4] Урачыстае ўручэнне адбылося 27 верасня. Узнагароды байцам перадаў Валерый Сахашчык.[5]
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях
- ^ а б в г «Сахашчык сам удзельнічае ў баявых апэрацыях». Баец з новай дэсантнай роты беларусаў расказаў, чым яны займаюцца на Данбасе
- ^ Что за новая рота, о которой говорил Валерий Сахащик? Спросили у него
- ^ Рада БНР узнагародзіла 14 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне
- ^ Беларускія дэсантнікі, якія ваююць за Украіну, атрымалі медалі Рады БНР