Сенькаўка (пагранічны пункт пропуску)
52°6′22.6″ пн. ш. 31°46′52.9″ у. д. / 52.106278° пн. ш. 31.781361° у. д. Сенькаўка — пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу Ўкраіны на мяжы з Беларусьсю і Расеяй у пункце, дзе сходзяцца граніцы трох краін. Тут у 1975 годзе быў адкрыты "Помнік Сяброўства народаў".
Знаходзіцца ў Чарнігаўскай вобласьці, Гараднянскі раён, каля аднайменнай вёскі на шашы Н28. Зь беларускага боку знаходзіцца пункт пропуску «Весялоўка» па маршруце ў напрамку Церахоўкі. З расейскага боку знаходзіцца пункт пропуску «Новыя Юркавічы» па маршруце ў напрамку Клімава.
Тып КПП — аўтамабільны. Статус пункта пропуску — міжнародны.
Характар перавозак — пасажырскія, грузавыя.
Акрамя радыялягічнага, мытнага і памежнага кантролю ў пункце пропуску «Сенькаўка» могуць ажыцьцяўляцца санітарны, фітасанітарны, вэтэрынарны, экалягічны кантроль і кантроль Міжнароднай службы аўтамабільных перавозак.
Пункт пропуску «Сенькаўка» ўваходзіць у склад мытнага паста «Сенькаўка» Чарнігаўскай мытні. Код кантрольнага пункта & nbsp; — 10205 03 00 (11).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Ўкраіны з Беларусьсю(недаступная спасылка)
- Пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Ўкраіны з Расеяй(недаступная спасылка)