Баркулабаў

вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці
(Перанакіравана з «Баркулабава»)

Баркула́баў[1][2] (афіцыйная назва — Баркала́бава[3]) — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Цэнтар сельсавету Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 461 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Быхава, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Барсукі (лінія БыхаўМагілёў); на аўтамабільнай дарозе МагілёўБыхаў. Рачная прыстань.

Баркулабаў
лац. Barkułabaŭ
Бераг Дняпра і новая царква
Бераг Дняпра і новая царква
Першыя згадкі: 1564
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Быхаўскі
Сельсавет: Баркулабаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2231
Паштовы індэкс: 213311
СААТА: 7213804011
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′0″ пн. ш. 30°16′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 30.26667° у. д. / 53.63333; 30.26667Каардынаты: 53°38′0″ пн. ш. 30°16′0″ у. д. / 53.63333° пн. ш. 30.26667° у. д. / 53.63333; 30.26667
Баркулабаў на мапе Беларусі ±
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Баркулабаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Баркулабаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[4]. Месца стварэньня Баркулабаўскага летапісу. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся манастыр Ушэсьця Гасподняга, вядомы цудоўным абразом Маці Божай.

Тапонім Баркулабаў утварыўся ад імя ротмістра і старосты дзісенскага Баркулаба Корсака, уладальніка маёнтку і заснавальніка паселішча[5]. Цяперашнае афіцыйнае найменьне вёскі — Баркала́бава (рас. Барколабово), варыятыўны варыянт — Баркула́бава (рас. Баркулабово)[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Плян маёнтку, 1604 г.
 
Абраз Нараджэньне Хрыстова. З Баркулабаўскага манастыра, XVIII ст.

Гэтую мясцовасьць людзі засялілі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці, пра што сьведчаць выяўленыя археалягічныя помнікі. У 1564 годзе супольны ўладальнік маёнтку Буйнічы Баркулаб Корсак заснаваў тут замак. Да 1568 году ў ім збудавалі 2 царквы.

З XVI ст. Баркулабаў меў статус мястэчка і ўваходзіў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1583 годзе ў якасьці пасагу маёнтак перайшоў да князя Б. Саламярэцкага, які ажаніўся з дачкой Корсака Эвай. У 1594 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Юрыя.

 
Абраз Маці Божай Баркулабаўскай, 1659 г.

У 1626 годзе сын Саламярэцкага Багдан зь сястрой Аленай заснавалі ў Баркулабаве праваслаўны мужчынскі манастыр, на які ахвяравалі вёскі Сутокі і Махава. Манастыр стаў буйным праваслаўным цэнтрам. У ім, імаверна, стваралася Баркулабаўская хроніка. Ад Саламярэцкага мястэчка перайшло да ягонага зяця Багдана Статкевіча, які заснаваў тут жаночы манастыр. Пазьней Баркулабаў набыў князь Аляксандар Гіляры Палубінскі. У 1685 годзе мястэчка ў якасьці пасагу атрымаў Ю. С. Сапега, што ажаніўся з дачкой Палубінскага Ізабэлай. Пазьней Баркулабаў знаходзіўся ў валоданьні іхнага сына Антонія, пляменьніка Міхала Антонія, пляменьнікаў апошняга Міхала Ксавэрыя і Аляксандра Сапегаў. На 1758 год у мястэчку было 64 двары, бровар саладоўня, маслабойня.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Баркулабаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1780 год у мястэчку было 69 двароў, 2 царквы, дом архірэя, 2 млыны. У канцы XVIII ст. дзеяла базылянская школа.

У 1871 годзе фальварак Баркулабаў набыў купец А. Рык. Пры манастыры дзеяла расейская школа, дзе на 1884 год навучалася 20 дзяўчынак. Існаваў заезны двор (з 1886 году), працавалі медзеплавільнае, лесапільнае, 2 вінаробчыя прадпрыемствы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, Баркулабаў меў статус сяла і налічваў 93 двары, тут існавалі царква, царкоўнапрыходзкая школа, карчма, 7 крамаў; пры манастыры было 2 царквы. Непадалёк існавалі аднайменныя былі хутар (2 двары), фальварак (2 двары), сядзіба (2 двары, вадзяны млын, карчма). На 1909 год у сяле было 110 дамоў, у фальварку — 2 дамы, у жаночым манастыры — 11 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Баркулабаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі[7].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баркулабаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Баркулабаў вярнулі БССР. На 1926 год тут было 149 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У паваенны час працаваў дзіцячы дом; у Баркулабаве збудавалі радыёвузел (1952 год), адбылася элекрыфікацыя. На 1970 год тут было 170 двароў, на 1982 год — 199, на 1990 год — 199, на 1995 год — 227, на 2007 год — 165.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1758 год — 171 муж.; 1780 год — 465 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 605 чал. у сяле Баркулабаве, 54 чал. у манастыры Баркулабаве, 7 чал у хутары Баркулабаве, 5 чал. у фальварку Баркулабаве і 4 чал. у сядзібе Баркулабаве
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 671 чал. у сяле Баркулабаве, 93 чал. у манастыры Баркулабаве, 23 чал. у фальварку Баркулабаве; 1926 год — 900 чал.; 1970 год — 596 чал.[8]; 1982 год — 488 чал.[9]; 1990 год — 488 чал.[10]; 1995 год — 519 чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 461 чал.[12]

Інфраструктура

рэдагаваць

У Баркулабаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка.

Забудова

рэдагаваць

Плянавальная структура Баркулабава складаецца з 2 амаль паралельных вуліцаў, выцягнутых з поўначы на поўдзень, уздоўж Дняпра. Забудова драўляная, бессыстэмная. Захаваліся мураваныя будынкі царквы і заезнага двара. Пэрпэндыкулярна да асноўных ідуць невялікія вуліцы, забудаваныя мураванымі 1-павярховымі жылымі дамамі, якія ўтвараюць разьвітую сетку кварталаў.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Марка Беларусі, 350-годьдзе Баркулабаўскай Іконы Божай Маці

Славутасьці

рэдагаваць
 
Казанская царква-мураўёўка

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 195.
  2. ^ Nadson A. The Memoirs of Theodore Jeŭłašeŭski, Assessor of Navahrudak (1546—1604) // Journal of Belarusian Studies. Vol 1, Nr. 4, 1968. P. 333.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 90.
  4. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 149.
  5. ^ Насевіч В. Баркулабава // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 286.
  6. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 91.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ Насевіч В., Удальцоў В. Баркалабава // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 308.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 238.
  10. ^ Насевіч В., Удальцоў В. Баркалабава // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 307.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 308.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 237.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць