Міхал Антоні Сапега

(1711—1760) падканцлер літоўскі

Міхал Антоні Сапега (10 або 12 сакавіка 1711, Каралявец — 11 кастрычніка 1760, Слонім) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1739—1746), ваявода падляскі (1746—1752), падканцлер вялікі літоўскі (з 1752).

Міхал Антоні Сапега
лац. Michał Antoni Sapieha
Міхал Антоні Сапега (імаверна[1])
Міхал Антоні Сапега (імаверна[1])

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 сакавіка 1711(1711-03-10)[2]
Памёр 11 кастрычніка 1760(1760-10-11)[2][3] (49 гадоў)
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Аляксандар Павал Сапега
Марыя Крыстына дэ Бецюн
Жонка Кацярына Людвіка з Сапегаў
Тэкля Ружа з Радзівілаў
Аляксандра з Чартарыйскіх
Дзеці Ян Сапега[d][4] і Н Сапега[d][4]
Дзейнасьць паэт, дзяржаўны дзяяч

Валодаў Старым і Новым Быхавам, Баркалабавам, Дабоснай, Дзярэчынам, Зэльвай, Луннам, Шкудамі. Быў старостам амсьціслаўскім (з 1757)[5]. Кавалер ордэна Белага Арла (1744).

Біяграфія

рэдагаваць
   
Жонкі Міхала Антонія: Кацярына Людвіка з Сапегаў і Тэкля Ружа з Радзівілаў

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крыстыны дэ Бецюн. Меў братоў Казімера Лявона, генэрала літоўскай артылерыі, і Юзэфа Станіслава, біскупа камянецкага.

У 1720—1721 гадох навучаўся ў Караляўцы. Абіраўся паслом на соймы 1732 і 1746 гадоў (ад Слонімскага павету[6]), таксама быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1731 і 1742 гадох. У 1739 годзе атрымаў урад лоўчага вялікага літоўскага.

 
Аляксандра з Чартарыйскіх

У 1737—1739 гадох браў актыўны ўдзел у працы камісіі па павелічэньні войска, беспасьпяхова імкнуўся абкласьці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбурскія маёнткі»[7]. Праз удалыя шлюбы значна павялічыў свае маёнткі, наблізіўся да магнацкай партыі ЧартарыйскіхФаміліі») і стаў адным з найбольш заможных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1746 годзе стаў ваяводам падляскім, у 1752 годзе — падканцлерам вялікім літоўскім.

У 1756 годзе быў адным з ініцыятараў аднаўленьня павятовых попісаў і Генэральнага зьезду Вялікага Княства Літоўскага. У 1757 годзе працаваў над замірэньнем Чартарыйскіх з Радзівіламі, у выніку чаго зблізіўся з апошнімі. Імкнуўся балянсаваць паміж гэтымі дзьвюма групоўкамі.

29 чэрвеня 1733 году ажаніўся з Кацярынай Людвікай (1718—1779), дачкой гетмана вялікага літоўскага Яна Казімера Сапегі (пам. 1730) і Людвікі Апалінскай. У 1745 годзе разьвёўся зь першай жонкай і ў другі раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай (1703—1747), дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушкі (1676—1746). У 1748 годзе ў трэці раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай (1730—1798), дачкой кашталяна віленскага і канцлера вялікага літоўскага князя Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага (1696—1775) і Элеаноры Монікі Вальдштайн (1710—1792). Усе шлюбы былі бязьдзетнымі.

  1. ^ Tarandaitė D. Ar tikrai Aleksandra Čartoriskytė? // Lietuvos Dailės Muziejaus metraštis. 2010. S. 11—22.
  2. ^ а б в г Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 315.
  4. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 74. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  6. ^ Dyaryusze sejmowe z wieku XVIII. T.II. Dyaryusz sejmu z r.1746. Diaria comitiorum Poloniae saeculi XVIII i Diarium comitiorum anni 1748. Warszawa: wydał Władysław Konopczyński, 1912. S. 239.
  7. ^ Мацук А. Сапега Міхал Антоні // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 543.

Літаратура

рэдагаваць