Царква Маці Божай Казанскай (Баркулабаў)

Помнік гісторыі
Царква Маці Божай Казанскай
Царква Маці Божай Казанскай
Царква Маці Божай Казанскай
Краіна Беларусь
Вёска Баркулабаў
Каардынаты 53°36′11.51″ пн. ш. 30°15′52.53″ у. д. / 53.6031972° пн. ш. 30.2645917° у. д. / 53.6031972; 30.2645917Каардынаты: 53°36′11.51″ пн. ш. 30°15′52.53″ у. д. / 53.6031972° пн. ш. 30.2645917° у. д. / 53.6031972; 30.2645917
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзархат
Эпархія Бабруйская і Быхаўская епархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня 1904
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Маці Божай Казанскай на мапе Беларусі
Царква Маці Божай Казанскай
Царква Маці Божай Казанскай
Царква Маці Божай Казанскай
Царква Маці Божай Казанскай на Вікісховішчы

Царква Маці Божай Казанскай — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Баркулабаве. Знаходзіцца на галоўнай вуліцы гістарычнага мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Баркулабаве збудавалі ў 1904 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжна-восевую аб’ёмную шматплянавую кампазыцыю фармуюць накрытыя рознымі дахамі прытвор, малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсыда з 3-граннымі рызьніцамі. Уваход у выглядзе рундуку на чатырох слупах-дыньках зь перакінутымі празь іх лучковымі аркамі. Неатынкаваныя фасады маюць багатую архітэктурную плястыку: карнізы з сухарыкамі, ліштва з какошнікамі, парныя калёнкі, зубчастыя і парэбрыкавыя фрызы ды іншае[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000177