Бітва пад Кейданамі

Бітва пад Кейда́намі — бітва лякальнага ковенскага паўстаньня падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў. Бітва адбылася 29 красавіка 1831 году ў Кейданах паміж нерэґулярным атрадам польскіх (літоўскіх) паўстанцаў пад камандаваньнем Маўрыцага Прозара, з аднаго боку, і большай колькасьці расейскім войскам пад камандаваньнем генэралаў: Мікалая Сулімы, Івана Офэнбэрґа й С. Малінаўскага, з другога боку.

Бітва пад Кейданамі
Дата: 29 красавіка 1831
Месца: Кейданы, Расейская імпэрыя (цяпер Летува)
Вынік: адступленьне паўстанцаў ад горада
Супернікі
нерэґулярны аддзел польскіх (літоўскіх) паўстанцаў Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Маўрыцы Прозаргенэрал Мікалай Суліма (пяхота),
генэрал Іван Офэнбэрґ (кавалерыя),
генэрал С. Малінаўскі (артылерыя)
Колькасьць
100 пяхоты, 80 кавалерыстаў, 100 касынэраў3 000 пяхоты, 2 000 кавалерыі, 5 гармат
Страты
20 забітых, 17 параненых300 забітых, 100 параненых

Маўрыцы Прозар цэлы дзень абараняў заняты паўстанцамі горад Кейданы перад расейскімі войскамі й зрабіў ім немалыя страты (300 забітых, 100 параненых), але з-за недахопу амуніцыі змушаны быў адступіць ад гораду.

Літаратура рэдагаваць

  • Jacek Feduszka, Powstanie Listopadowe na Litwie i Żmudzi, w: Teka Kom. Hist. OL PAN, 2004, 1, s. 128, у Інтэрнэце  (пол.)
  • Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, ss. 97-99, у Інтэрнэце  (пол.)