Людвіг Міс ван дэр Роэ
Лю́двіг Міс ван дэр Ро́э (па-нямецку: Ludwig Mies van der Rohe; 27 сакавіка 1886, Аахэн — 17 жніўня 1969, Чыкага) — нямецкі архітэктар-мадэрніст, прадстаўнік «інтэрнацыянальнага стылю», адзін з архітэктараў, якія вызначылі выгляд архітэктуры ХХ стагодзьдзя.
Людвіг Міс ван дэр Роэ | |
Імя пры нараджэньні | Ludwig Mies van der Rohe |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1886 |
Месца нараджэньня | Аахэн, Нямецкая імпэрыя |
Дата сьмерці | 17 жніўня 1969 (83 гады) |
Месца сьмерці | Чыкага, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | архітэктура |
Навуковая сфэра | архітэктура |
Месца працы | |
Сябра ў | Нямецкі Веркбунд[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Баўгаўс[d] |
Жанры | міжнародны стыль[d] |
Плынь | мадэрнізм |
Працы | Шкляны дом, хмарачос Сытгрэм Білдынг, хмарачос ІВМ Плаза |
Пад уплывам | Дэ Стэйл[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьЛюдвіг Міс быў самым малодшым сынам архітэктара Міхаэля Міса (1851—1927) і яго жонкі Амаліі Роэ (1843—1928). У дзяцінстве працаваў у майстэрні бацькі, а з 1899 году вучыўся ў школе рамёстваў па спэцыяльнасьці цагельніка. У 1904 годзе прайшоў практытку ў архітэктурным бюро. У 1905 годзе Людвіг атрымаў працу ў майстэрні Бруна Паўля ў Бэрліне, а ў 1908 годзе яго прынялі ў бюро Пэтэра Бэрэнса дзе ён працаваў да 1912 году. У 1913 годзе ён ажаніўся з Адэ Брухн, і хутка ў іх нарадзіліся тры дачкі але ў 1926 годзе яны разьвяліся. Пад уплывам Бэрэнса Міс выпрацаваў уласны стыль, які спалучаў мажлівасьці сучасных матэрыялаў і клясыцызм у духу Карла Фрыдрыха Шынкля. Некаторы ўплыў на творчасьць Міса аказалі ў перакананьні канструктывістаў.
Пераломам у карьеры Міса было апублікаваньне чарцяжоў будынка які павінен быў быць пабудаваны на трохкутнай пляцоўцы ў Бэрліне. Наступныя радыкальныя мадэрнісцкія праекты доўгі час былі стандартамі тагачаснага праектаваньня.
У 1927 годзе разам Міс кіруе Міжнароднай выставай жытла ў Штутгарце, дзе распрацаваў генэральны плян узорнага паселішча Вайсэнгоф. Асноўным унёскам Міса ў праект стаў трохпавярховы дом, які адрозьніваўся ад звычайных праетаў тым, што ў ім можна было ствараць кватэры рознага памеру і формы. Кухні і ванныя пакоі разьмяшчаліся ў фіксаваным месцы кватэры, а ўся астатняя прастора дзялілася рухомымі перагародкамі (г. зв. «вольная пляніроўка»).
Як мастацкі дырэктар Вэркбунду, Міс арганізаваў выставу гэтай архітэктурнай групы ў Штутгарце, а ў 1930—1932 гадах ён стаў дырэктарам Баўгаўзу. У гэта час ён спраектаваў некалькі прыватных дамоў.
У 1937 годзе, бачачы адсутнасьць інтарэсы да яго працы, а так сама не прымаючы парадкі нацысцкай Германіі, Міс пераехаў у ЗША. Пасьля кароткага наведваньня Нямеччыны ў наступным годзе, зьвязанага з вырашэньне пытаньняў прыналежнасьці яго патэнтаў на мэблю, паступленьні ад якой сталі асноўнай крыніцай яго прыбытку, Міс застаўся ў ЗША на заўсёды. У Злучаных Штатах Міс пасяліўся ў Чыкага, дзе яму было прапанавана пасада кіраўніка Архітэктурнай школы ў Ілінойскім тэхналягічным інстытуце. Ён пагадзіўся заняць пасаду з умовай поўнай свабоды ў праектаваньні кампусу школы. У гэты час узьніклі некаторыя зь яго найвядомейшых будынкаў, шматлікія зь якіх функцыянуюць і да нашых дзён.
Кіруючыся прынцыпам «меней — азначае болей» (Less is more), у «амэрыканскі» пэрыяд свайго жыцьця, Міс разьвівае канцэпцыю «ўнівэрсальнага» будынку — вельмі простага па форме шклянога паралелепіпэда, паверхня якога падзелена паўтараючыміся стойкамі. Дзякуючы шырока ўжыванаму шклу, будынкі Міса атрымліваюцца вельмі сьветлымі — у адпаведнасьці зь філязофіяй нэатамізма, якую падзяляў Міс.
У 1944 годзе Міс прыняў амэрыканскае грамадзянства.
У 1946—1851 гадах у Плэйна (Ілінойс) Міс будуе «Шкляны дом» (Фарнсуорт-Гаўз) для доктара Эдыт Фарнсуорт, вядомай жанчыны-хірурга. Дом прадстаўляе сабой шкляны белы каркас, які стаіць на прыўзьнятай на стойках над узроўнем разьліва вады пліце. Дом як быццам уздымаецца над паверхняй. У самім доме няма ўнутраных перагародак, ён складаецца з адзінага пакоя, поўнасьцю адкрытага на навакольны пэйзаж. Гэты дом быў абвешчаны помнікам архітэктуры Ілінойсу, дзе ў нашы дні адчынены музэй.
Другім значным кірункам дзейнасьці Міса стала будаўніцтва хмарачосаў. Самым вядомым стаў пабудаваны ў 1958 годзе хмарачос Сытгрэм Білдынг у Нью-Ёрку, які стаў прататыпам шматлікіх карпаратыўных офісаў па ўсім сьвеце.
Пасьля Сытгрэма, у майстэрні Міса ствараюцца яшчэ некалькі хмарачосаў, сярод якіх ІВМ Плаза ў Чыкага і хмарачосы ў Таронта.
Адначасова Міс будуе высотныя жылыя дамы, якія амаль не адрозьніваюцца ад офісных будынкаў і значна адрозьніваюцца ад традыцыйнай цаглянай забудовы жылых раёнаў. Самым вядомым высотным шматкватэрным домам стаў будынак Лэйк Шор Драйв 860/880, які цяпер адносіцца да ліку славутасьцяў Чыкага.
У 1963 годзе прэзыдэнт Джон Кенэдзі ўзнагародзіў яго Мэдалём Волі.
Апошняй буйной працай Міса стаў будынак Новай нацыянальнай галерэі ў Заходнім Бэрліне, які быў пабудаваны ў 1968 годзе.
Людвіг Міс ван дэр Роэ памёр 17 жніўня 1969 году ў Чыкага.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.