Марыя Ундэр
Мары́я У́ндэр (па-эстонску: Marie Under; 27 сакавіка 1883, Талін, Эстонія — 25 верасьня 1980, Стакгольм, Швэцыя), у першым шлюбе Марыя Ха́кер, у другім Марыя А́дсан — эстонская паэтка і перакладніца. Адна з найбольш перакладаных эстонскіх паэтаў[4], «эстонская Ахматава»[5].
Марыя Ундэр | |
Marie Under | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 сакавіка 1883[1][2][3][…] Талін, Эстонія |
Памерла | 25 верасьня 1980[1][2][3][…] (97 гадоў) Стакгольм, Швэцыя |
Пахаваная | |
Сужэнец | Артур Адсан[d] і Carl Hacker[d] |
Дзеці | Hedda Hacker[d] і Dagmar Stock[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, перакладніца |
Мовы | эстонская, нямецкая |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМарыя Ундэр нарадзілася ў сям’і настаўніка Фрыдрыха і Ляены Ундэраў. Акрамя Марыі, бацькі мелі яшчэ 4 дзяцей.
У 1891—1900 навучалася ў прыватнай нямецкай дзявочай школе ў Таліне, пасьля працавала прадавачкай у кнігарні. Вершы пачала складаць у 14-гадовым узросьце па-нямецку.
У 1902 року ажанілася з эстонскім бугальтарам Карлам Хакерам і пераехала ў Маскву. З Карлам яны мелі дзьвюх дачок. У 1906 року Ундэр вярнулася ў Талін.
Ейны сябар, эстонскі мастак Анца Ляйкмаа, пераканаў Марыю перакласьці сваю творчасьць на эстонскую мову і разьмясьціў гэтыя пераклады ў мясцовым друку. Яна пачынае ўсё часьцей пісаць вершы па-эстонску.
У 1913 Ундэр спаткала Артура Адсана, які стаў ейным сакратаром і скампіляваў першыя тамы паэзіі Марыі. У 1917 Марыя далучылася да літаратурнай суполкі Сыуру, у гэты пэрыяд ейная паэзія знаходзіцца пад моцным уплывам сымбалізму. Вершы паэткі зрабіліся жыцьцядайнымі, праслаўляючымі Любоў і Прыроду. Пасьля выхаду ў тым самым 1917 року ейнага першага зборніку «Санэты» Марыя Ундэр была прызнанай першай сярод паэтаў у Эстоніі.
У 1924 Ундэр разьвялася і ажанілася з Адсанам.
У 1944, па акупацыі Эстоніі Саветамі, Ундэр зь сям’ёй эмігравалі ў Швэцыю, дзе амаль рок правялі ў лягеры для ўцекачоў. У 1945 пераехалі на пражываньне ў прадмесьце Стакгольму, Мэляргёйдэн, дзе Марыя Ундэр працавала ў адным з тэатральных музэяў.
Шмат перакладала. Займала варожую да савецкай улады пазыцыю, што стала нагодай для замоўчваньня ейнае творчасьці ў СССР працяглы час.
Памерла ў Mälarhöjden-е 25 верасьня 1980. Пахавалі яе на Лясных могілках Стакгольму.
Вершы паэткі перакладзеныя на некалькі дзясяткаў моваў.
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Sonetid» (бел. Санэты, 1917)
- «Eelõitseng» (1918)
- «Sinine puri» (1918)
- «Verivalla» (1920)
- «Pärisosa» (1923)
- «Hääl varjust» (бел. Голас з ценю, 1927)
- «Rõõm ühest ilusast päevast» (бел. Радасьць ад дзівоснага дня, 1928)
- «Õnnevarjutus» (1929)
- «Lageda taeva all» (1930)
- «Kivi südamelt» (бел. Камень з сэрца, 1935)
- «Mureliku suuga» (1943)
- «Sädemed tuhas» (бел. Іскры ў попеле, 1954)
- «Ääremail» (бел. На ўскрайках, 1963)
- «Mu süda laulab» (1981)
Беларускія пераклады
рэдагавацьПаасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 1996 року Эстонская пошта выпусьціла марку з выявай Марыі Ундэр у сэрыі «Europa»[7].
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б Maria Under // FemBio database (ням.)
- ^ а б Marie Under // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)
- ^ а б Marie Under // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Marin Laak. Estonian literature in the 1920s and 1930s // Estonian Literary Magazine. — 2011. — № 11.
- ^ У гэты дзень, 25 верасня Каляндар. ПрайдзіСьвет. Праверана 25 верасьня 2012 г.
- ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
- ^ EUROPA. Famous Women/ 109-04-1996 (анг.) Stamps. Eesti Post. Праверана 25 верасьня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Легендарная Марыя Ундэр (рас.)
- Марыя Ундэр у фатаздымках (эст.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |