Крыштальная Паўлінка
«Крыштальная Паўлінка» — найвышэйшая ўзнагарода Беларускага саюзу тэатральных дзеячаў (БСТД), уведзеная ў 1991 годзе.
«Крыштальная Паўлінка» | |
Арганізатар | Беларускі саюз тэатральных дзеячоў |
---|---|
Правядзеньне | 27 сакавіка Менск |
Краіна | Беларусь |
Узнагарода | крыштальная фігура дзяўчыны з купальскім вянком |
Першае прысуджэньне | 1991 |
Апошняе прысуджэньне | 2019 |
Бягучы ўладальнік | Аляксандар Парфяновіч |
Афіцыйны сайт | http://bstd.by/kryshtalnaya-paulinka/ |
Уручаецца за разьвіцьцё тэатральнага мастацтва Беларусі акторам, рэжысэрам, драматургам, малярам, балетмайстрам, дырыгентам, хормайстрам, тэатразнаўцам і мэцэнатам. Узнагарода мае выгляд крыштальнай фігуры дзяўчыны з купальскім вянком. Прысуджаецца штогод разам з дыплёмам і грашовай узнагародай адной асобе толькі аднойчы. Прапановы пра ўзнагароджаньне прымаюць ад тэатраў, студыяў, таварыстваў і тэатральных клюбаў Беларусі, а таксама ад сябраў БСТД. Рада БСТД абірае ляўрэата прэміі таемным галасаваньнем. Уручэньне ладзяць 27 сакавіка на Міжнародны дзень тэатру[1]. Спадарожна ўручаюць «Крыштальны анёлак» у галіне лялечнага тэатральнага мастацтва, «Крыштальную зорку» — за разьвіцьцё тэатру і «Крыштальную кветку» — за дэбют[2].
Мінуўшчына
рэдагаваць27 сакавіка 2014 году ў Міжнародны дзень тэатру ўзнагароду «Крыштальная Паўлінка» атрымаў народны артыст Тадэвуш Кокштыс, які працуе ў Коласаўскім тэатры ў Віцебску. «Крыштальны анёлак» прысудзілі Аляксандру Казакову, які быў артыстам Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. «Крыштальную зорку» атрымала рэжысэрка Горкаўскага тэатру Валянціна Еранькова, а «Крыштальную кветку» — Александар Гелах, які сьпяваў у Беларускім музычным тэатры[2].
Уладальнікі
рэдагаваць- 1992: Стэфанія Станюта
- 1993: Расьціслаў Янкоўскі
- 1994: Зінаіда Канапелька
- 1995: Натальля Гайда
- 1996: Аляксандра Клімава
- 1997: Барыс Герлаван
- 1998: Аркадзь Саўчанка
- 1999: Валер Раеўскі
- 2000: Фёдар Шмакаў
- 2001: Лілія Давідовіч
- 2002: Сьвятлана Акружная
- 2003: Вольга Клебановіч, Міхась Пятроў
- 2004: Марыя Захарэвіч
- 2005: Людміла Лаўрыновіч (Корхава)
- 2006: Генадзь Аўсяньнікаў, Віктар Чарнабаеў
- 2007: Арнольд Памазан
- 2008: Міхаіл Дружына
- 2009: Бэла Масумян
- 2010: Генадзь Гарбук
- 2011: Вера Кавалерава
- 2012: Валянцін Елізар’еў, Натальля Руднева, Аляксандар Ткачонак
- 2013: Барыс Луцэнка
- 2014: Тадэвуш Кокштыс
- 2015: Уладзімер Пятроў
- 2017: Тамара Ніжнікава, Барыс Барысёнак[1]
- 2018: Зінаіда Зубкова[3]
- 2019: Аляксандар Парфяновіч[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Крыштальная Паўлінка» // Беларускі саюз тэатральных дзеячоў, 2018 г. Праверана 24 студзеня 2023 г.
- ^ а б Ларыса Цімошык. Дзень «Т» // Жырандоля. — 29 сакавіка 2014. — № 8 (225).
- ^ Дар’я Чарняўская. «Паўлінка» для народнай // Газэта «Зьвязда», 3 красавіка 2018 г. Праверана 24 студзеня 2023 г.
- ^ У Доме дружбы назвалі пераможцаў прэміі «Крыштальная Паўлінка» // Белтэлерадыёкампанія, 27 сакавіка 2019 г. Праверана 24 студзеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |