Маргіта Фігулі

Славацкая пісьменьніца

Ма́ргіта Фі́гулі (па-славацку: Margita Figuli), у дзявоцтве Маргіта Фі́гулява, у шлюбе Маргіта Шу́страва (славац. Margita Šustrová; 2 кастрычніка 1909, Вышні Кубін, Аўстра-Вугоршчына — 27 сакавіка 1995, Браціслава, Славаччына) — славацкая пісьменьніца, перакладніца. Псэўданімы: Марэна, Вольга Марэна.

Маргіта Фігулі
Margita Figuli
Маргіта Фігулі (1937)
Маргіта Фігулі (1937)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Маргіта Фігулява
Псэўданімы Morena, Oľga Morena
Нарадзілася 2 кастрычніка 1909(1909-10-02)[1][2]
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Вышні Кубін
Памерла 27 сакавіка 1995(1995-03-27)[1][2] (85 гадоў)
Сьцяг Славаччыны Браціслава
Пахаваная
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, перакладніца
Мова славацкая
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Маргіта Фігулі нарадзілася ў тагачаснай Аўстра-Вугорскай імпэрыі ў вёсцы Вышні Кубін. У 1924 року скончыла гімназію ў Долным Кубіне, у 1928 — Гандлёвую акадэмію ў Банскай Бістрыцы і пачала працаваць сакратаркай у браціслаўскім Татра-банку.

Пачала наведваць заняткі музыкай па клясе фартэпіяна ў кансэрваторыі, займацца пісьменьніцкай дзейнасьцю, апублікавала першыя вершы.

Першыя навэлі Маргіты Фігулі былі апублікаваныя ў «Календары» Татра-банку, у часопісах «Славацкія погляды», «Жывена», «Элан». У 1941 Маргіта апублікавала антываенны аповед «Сталёвая птушка», за які была звольненая з банку. Ад гэтага моманту яна цалкам прысьвяціла сябе літаратурнай дзейнасьці.

Раманы «Бабілён» і «Тройка мшарых» былі перакладзеныя на дзясяткі моваў сьвету.

Маргіта Фігулі сканала ў Браціславе, пахаваная на могілкаў у «Салаўінай даліне».

  • Бабілён (1943)
  • Тройка мшарых (1940)
  • Зузана
  • Арыядніна нітка (1964)
  • Віхура ў нас (1974)

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  • 1947 — нацыянальная прэмія за раман «Бабілён»
  • 1964 — заслужаная артыстка
  • 1974 — народная артыстка

Літаратура

рэдагаваць
  • Kto bol kto v histórii Banskej Bystrice 1255—2000 / Ed. Klimová Anna, Némethová Mária a kol. — Banská Bystrica: Štátna vedecká knižnica, 2002. — 289 с. — ISBN 8085169622

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маргіта Фігулісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Margita Figuli // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.