1917
год
(Перанакіравана з «1917 год»)
Гады |
1914 · 1915 · 1916 — 1917 — 1918 · 1919 · 1920 |
Дзесяцігодзьдзі |
1890‑я · 1900‑я — 1910‑я — 1920‑я · 1930‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1917 MCMXVII |
Ад заснаваньня Рыму | 2670 |
Армянскі каляндар | 1366 ԹՎ ՌՅԿԶ |
Каляндар Багаі | 73 — 74 |
Бізантыйскі каляндар | 7425 — 7426 |
Бірманскі каляндар | 1279 |
Будысцкі каляндар | 2461 |
Каляндар бэрбэраў | 2867 |
Габрэйскі каляндар | 5677 — 5678 |
Галяцэнскі каляндар | 11917 |
Іранскі каляндар | 1295 — 1296 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1972 — 1973 |
· Нацыянальны каляндар | 1839 — 1840 |
· Калі-юга | 5018 — 5019 |
Карэйскі каляндар | 4250 |
Кітайскі каляндар | 4613 — 4614 |
Копцкі каляндар | 1633 — 1634 |
Мусульманскі каляндар | 1335 — 1336 |
Тайскі сонечны каляндар | 2460 |
Этыёпскі каляндар | 1909 — 1910 |
1917 (MCMXVII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў нядзелю; 1917-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 917-ы год II тысячагодзьдзя, 17-ы год XX стагодзьдзя і 8-ы год 1910-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1917 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Падзеі
рэдагаваць- 1 студзеня — Эдмунд Шультгэс стаў новым прэзыдэнтам Швайцарыі
- 21 студзеня — ахвярамі землятрусу невядомай сілы на Балі (Інданэзія) сталі каля 15000 чалавек
- 15 сакавіка — расейскі цар Мікалай II адмовіўся ад стальцу
- 6 красавіка — Першая сусьветная вайна: ЗША абвяшчаюць вайну Нямеччыне
- 13 траўня — зьяўленьне дзевы Марыі ў Фатыме
- 11 ліпеня — пачатак бітвы пры Пашэндэйле
- 7 лістапада — у выніку кастрычніцкага перавароту (па юліянскім календары 25 кастрычніка) у Расеі бальшавікі скінулі Часовы ўрад і прыйшлі да ўлады
- 10 лістапада — заканчэньне бітвы пры Пашэндэйле
- 20 лістапада:
- Украіна абвешчаная рэспублікай
- пачатак бітвы пры Камбрэ, калі ўпершыню ў гісторыі войнаў, у масавай колькасьці ўжываліся танкі
- 6 сьнежня — абвешчаная незалежнасьць Фінляндыі ад Расеі
- 7 сьнежня — заканчэньне бітвы пры Камбрэ
- 22 сьнежня — у Менску быў створаны Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
- 27 сьнежня — у Расеі выдадзены дэкрэт аб нацыяналізацыі банкаў
- Упершыню была ўручаная Пуліцэраўская прэмія
Нараджэньні
рэдагаваць- 25 лютага — Энтані Бэрджэс, ангельскі пісьменьнік
- 4 студзеня — Віктар Ярмалковіч, беларускі і польскі гісторык
- 25 красавіка — Эла Фіцжэралд, амэрыканская джаз-сьпявачка
- 11 траўня — Арон Салавейчык, артадаксальны юдаіст, вядомы дасьледнік Талмуду, Галахі і Рош ешывы
- 29 траўня — Джон Фіцджэралд Кенэдзі, 35 прэзыдэнт ЗША
- 30 ліпеня — Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ
- 4 жніўня — Янка Брыль, беларускі пісьменьнік
- 19 жніўня — Міхаіл Гармоза, савецкі вайсковец, капітан гвардыі, Герой Савецкага Саюзу
- 22 жніўня — Джон Лі Гукер, выбітны амэрыканскі блюзавы гітарыст, сьпявак і кампазытар
- 23 жніўня — Пімен Панчанка, беларускі паэт, перакладчык, крытык. Народны паэт Беларусі (1973)
- 4 верасьня — Мікалай Казак (мастак), клясык геамэтрычнага мастацтва
- 21 сьнежня — Гайнрых Бёль, нямецкі пісьменьнік
Сьмерці
рэдагаваць- 8 сакавіка — Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар
- 14 красавіка — Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта
- 25 траўня — Максім Багдановіч, беларускі паэт
- 27 верасьня — Эдгар Дэга, францускі мастак-імпрэсіяніст
- 28 кастрычніка — Язэп Дудзінскі, удзельнік рэвалюцыяў 1905—1907 і кастрычніцкага перавароту 1917 року ў Расеі
- 17 лістапада — Агюст Радэн, францускі скульптар