Эдгар Дэга
Эдгар-Жэрмэн-Ілер дэ Га або Эдгар Дэга (па-француску: Edgar Germain Hilaire Degas; 19 ліпеня 1834, Парыж, Францыя — 27 верасьня 1917, Парыж, Францыя) — францускі жывапісец, адзін з самых слынных і арыгінальны прадстаўнікоў імпрэсіянізму.
Эдгар Дэга | |
Імя пры нараджэньні | Edgar Degas |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1834 |
Месца нараджэньня | Парыж |
Дата сьмерці | 27 верасьня 1917 |
Месца сьмерці | Парыж |
Прычына сьмерці | анэўрызма і інсульт |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр, скульптар, паэт, мастак-гравэр, фатограф, малявальнік, літограф |
Навуковая сфэра | малярства |
Сябра ў | Ліга французскай айчыны[d] |
Жанры | партрэт[2] і жанравае малярства[d][2] |
Плынь | імпрэсіянізм |
Працы | Абсэнт Блакітныя танцоўшчыцы |
Подпіс | |
Біяграфія й творчасьць
рэдагавацьДэга нарадзіўся 19 ліпеня 1834 году ў Парыжы, у заможнай сям’і шляхетнага паходжаньня Агюста дэ Га й Сэлестыны Мюсон. Ён быў старэйшым зь пяцёх дзяцей. Ва ўзросьце 13 гадоў Эдгар страціў маці, што зьявілася для яго сур’ёзным ударам. Пазьней, у маладосьці, пад уплывам новых сацыяльных ідэяў, Эдгар зьмяніў сваё прозьвішча з дэ Га на менш «шляхетнае» Дэга.
Бацька мастака, Агюст дэ Га, кіраваў францускім аддзяленьнем буйнога банка, заснаванага ў Італіі дзедам Эдгарам Дэга, Рэнэ Ілерам дэ Га. Ілер дэ Га эміграваў у Італію ў гады Францускай рэвалюцыі, лічачы, што ягонае жыцьцё ў небяспэцы. Маці Эдгара, Сэлестына Мюсон, была родам з францускай сям’і, што асела ў Амэрыцы. Ейны бацька быў брокерам на баваўнянай біржы ў Новым Арлеане.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.)