Міхаіл Гармоза
Міхаіл Міхайлавіч Гармоза (Гармаза; 19 жніўня 1917, в. Чапля, Койданаўская воласьць, Менскі павет — 24 чэрвеня 1985) — вайсковец.
Міхаіл Міхайлавіч Гармоза | |||||||
19 жніўня 1917 — 24 чэрвеня 1985 | |||||||
Месца нараджэньня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьПрацаваў трактарыстам у Койданаўскім МТС. У ВМФ з 1938 г. у ВМФ, матрос. Вызначыўся ў час савецка-фінляндзкай вайны 1939—1940 гг. у баях на Карэльскім перашыйку, дзе 8 лютага 1940 г. у якасьці наводчыка гарматы гаўбічнай батарэі берагавога атрада суправаджэньня Балтыйскага флёту з гарматы прамой наводкай зьнішчыў варожыя ўмацаваньні, што адкрыла шлях для наступленьня савецкіx войскаў. Герой Савецкага Саюзу (21 красавіка 1940). У 1941 годзе скончыў Кіеўскае танкавае вучылішча. У 2-ю Ўсясьветную вайну з 17 ліпеня 1941 г. на Паўднёва-Заxоднім, Волxаўскім, Паўночна-Заxоднім, 1-м Беларускім франтаx — камандзір танка, намесьнік камандзіра і камандзір танкавай роты, капітан. Пасьля вайны служыў у ВМФ. У 1948—1960 гг. у органаx МУС БССР.
Літаратура
рэдагаваць- Гармоза Міхаіл Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 487.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ Героі краіны (рас.) — 2000.