Бітва пры Камбрэ (1917)

Бі́тва пры Камбрэ́ (20 лістапада 1917 — 7 сьнежня 1917) — буйнамаштабны наступ брытанскіх войскаў супраць нямецкай арміі падчас Першай сусьветнай вайны на Заходнім фронце каля францускага гораду Камбрэ. Нягледзячы на першапачатковы посьпех, брытанцам не ўдалося выканаць пастаўленую задачу і прарваць нямецкі фронт. Апэрацыя ў Камбрэ ўвайшла ў гісторыю як першая бітва ў гісторыі войнаў, у якой у масавай колькасьці ўжываліся танкі.

Бітва пры Камбрэ
Брытанскія салдаты ў акопах.
Брытанскі танк Mark IV пераяджае траншэю.
Дата: 20 лістапада 1917 — 7 сьнежня 1917
Месца: 50°10′36″ пн. ш. 03°14′08″ у. д. / 50.17667° пн. ш. 3.23556° у. д. / 50.17667; 3.23556Каардынаты: 50°10′36″ пн. ш. 03°14′08″ у. д. / 50.17667° пн. ш. 3.23556° у. д. / 50.17667; 3.23556
Камбрэ, Францыя
Вынік: Брытанскай арміі не ўдалося разьвіць першапачатковы посьпех
Супернікі
Сьцяг Вялікабрытаніі Брытанская імпэрыя
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
Канада Канада
Дамініён Ньюфаўндлэнд
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Вялікабрытаніі Джуліян БінгСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Георг фон дэр Марвіц
Колькасьць
2-я армія:
13-ы армейскі корпус,
14-ы армейскі корпус (36 000 чалавек),
224 гарматы,
272 мінамёты,
900 кулямётаў.
Пасьля 29 лістападу: 160 000 чалавек,
3600 кулямётаў,
1700 гармат,
1088 кулямётаў,
каля 1000 самалётаў.
3-я армія:
92 000 чалавек,
1536 кулямётаў,
1009 гармат,
476 танкаў,
1000 самалётаў.
Страты
45 000 чалавек забітымі,
параненымі і палоннымі,
больш за 100 гармат.[1]
44 207 чалавек забітымі,
параненымі і палоннымі,
148 гармат,
179 танкаў.[1]

20 лістапада брытанскія войскі пачалі першую ў гісторыі масіраваную атаку з выкарыстаньнем танкавых падразьдзяленьняў. У атацы ўдзельнічалі 324 танкі[2]. Сьпераду на карпусе машын былі прымацаваныя фашыны для пераадоленьня нямецкіх акопаў і 4-мэтровых супрацьтанкавых равоў. Раптоўнасьць (адсутнасьць артпадрыхтоўкі) і перавага ў сілах і сродках прывялі да хуткага разьвіцьця атакі, брытанцы за 6 гадзін прарвалі абарону і прасунуліся на такую ж адлегласьць, на якую войскі ў апэрацыі на Іпры прасунуліся за 4 месяцы. Пры гэтым страты склалі толькі 4 тысячаў чалавек.[3]

Аднак у выніку імклівай атакі пяхота адстала, а танкі прасунуліся далёка наперад, нясучы сур’ёзныя страты. 30 лістапада 2-я нямецкая армія ажыцьцявіла раптоўную контратаку, адкінуўшы сілы саюзьнікаў на першапачатковыя межы. Нягледзячы на адбіцьцё атакі, танкі даказалі сваю эфэктыўнасьць у баі, а сама бітва паклала пачатак шырокаму прымяненьню танкаў і разьвіцьцю супрацьтанкавай абароны.

Хаця саюзьнікі не дамагліся прарыву фронту, вынікам кампаніі 1917 году стаў крах плянаў немцаў па дасягненьню перамогі шляхам «неабмежаванай падводнай вайны» і пераход іх да стратэгічнай абароны. Наступальнай ініцыятывай завалодалі войскі саюзьнікаў.

Лінія фронту перад/пасьля бітвы
Камбрэ. 1919 год
  1. ^ а б Гісторыя Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гг.
  2. ^ World War I. Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).
  3. ^ Marshall, 317.

Літаратура

рэдагаваць
  • Абярухцін В. І. Апэрацыя пад Камбрэ ў 1917 г. — М .: Ваенвыдат НКА СССР, 1936. — 244 с. — (Бібліятэка камандзіра).
  • Кіган Джон «Первая мировая война» — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4000 ас. — ISBN 5-170-12437-6.
  • Зайончкоўскі А.М. Первая мировая война — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
  • Бэзыл Лідэл Гарт «1914. Правда о Первой мировой» — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4300 ас. — ISBN 978-5-699-36036-9.
  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / пад рэд. І.І. Растунова — у 2-х тамах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 ас.