Юрцава
Ю́рцава[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 8 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 1 кілямэтар на паўднёвы захад ад чыгуначнай лініі Віцебск — Ворша. Празь вёску праходзіць міжнародная аўтамагістраль Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1). Месьціцца на абодвух берагах ракі Скуньі. Юрцава ўваходзіць у склад Межаўскага сельсавету.
Юрцава | |
трансьліт. Jurcava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Межаўскі |
Насельніцтва: | 616 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211018[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′29.1″ пн. ш. 30°22′6.9″ у. д. / 54.608083° пн. ш. 30.368583° у. д.Каардынаты: 54°36′29.1″ пн. ш. 30°22′6.9″ у. д. / 54.608083° пн. ш. 30.368583° у. д. |
± Юрцава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершае ўпамінаньне ў 1561 годзе — уласнасьць князя А. Сангушка.[3] У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛ[4]. У XVIII стагодзьдзі маёмасьць сярэдняй шляхты.[5]
З 1787 году Юрцава ў валоданьні князя Францішка Любамірскага (1747—1819) і яго нашчадкаў. У 1820 годзе князь Канстанцін Любамірскі атрымаў у спадчыну 14 фальваркаў плошчай 40 000 дзесяцін і ў 1830 годзе, не жадаючы прымаць удзел у падаўленьні паўстаньня ў Польшчы, пакінуў вайсковую службу й стала пасяліўся ў Юрцаве, дзе да канца жыцьця будаваў палац і парк.
Ва ўласнасьці сялян Юрцава ў 1910 годзе было 358 дзесяцін зямлі.
У 1925—1931 і 1939—1960 гадах цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 180 чалавек, 22 двары.
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 315 чалавек, 40 двароў; 1998 год — 795 чалавекі, 284 двары; 1999 год — 703 чалавекі
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 616 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьСярэдняя школа, дзіцячыя ясьлі-сад, бібліятэка, аптэка, пошта, рэстаран.
Славутасьці
рэдагаваць- Палацава-паркавы ансамбль.
- Замчышча. На ўсходняй ускраіне вёскі, на правым беразе ракі Скуньі. Захаваўся роў глыбінёй 15—20 мэтраў.
- Вайсковыя могілкі часоў Другой сусьветнай вайны. Каля шашы Менск — Смаленск пахаваныя 29 вайскоўцаў. У 1955 гдзе пастаўлены помнік — скульптура воіна.
- Памятная шыльда падпольшчыкам. Устаноўлена ў 1976 годзе на будынку сярэдняй школы.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Каталіцкі касьцёл.
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1767 год).[a] Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Усьцін Малянтовіч.[6]
Нямецкі дасьледчык беларускага народнага мастацтва Альбэрт Іпэль (па-нямецку: Albert Ippel) у 1918 годзе вывез з царквы два абразы XVII стагодзьдзя: Апосталы Павел і Іаан, Апосталы Пётар і Варфаламей. Абразы экспанаваліся на Менскай і Віленскай выставах у 1918 годзе й захоўваліся ў Беларускім музэі ў Вільні. З 1954 году ў Нацыянальным мастацкім музэі.[7][8][9][10][11]
Асобы
рэдагаваць- Канстанцін Любамірскі (7.11.1786 — ?.04.1870) — князь, генэрал-маёр расейскай арміі.[12][13]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 76
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110 (Д-3), 243. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
- ^ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84 (Д-3), 343. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ А. М. Сементовскій, Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій . Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 131.
- ^ Альбэрт Іпэль. Каталог Минской областной выставки древностей и изящных изделий. — Менск: «Газэта 10-й арміі», 1918. — С. 13, №103. — 38 с.
- ^ Н. Ф. Высоцкая . Тэмперны жывапіс Беларусі канца XIV — XVIII стагодзьдзяў у зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каталог.. — Менск: Беларусь, 1986. — С. 8, 85 — 89; № 28, 29. — 208 с. — 3000 ас.
- ^ Вецер Э. І. . Атрыбуцыя групы твораў жывапісу канца XVI — першай палавіны XVII ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі : новыя даследванні. : Зборнік артыкулаў. — Менск: Навука i тэхнiка, 1989. — С. 24 — 26.
- ^ Н. Ф. Высоцкая , Карповіч Т. А. . Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў. Фрэска. Абраз. Партрэт.. — Менск: Беларусь, 1980. — С. 8, 65. — 316 с. — 5000 ас.
- ^ Н. Ф. Высоцкая . Іканапіс Беларусі XV — XVIII стагодзьдзяў. — Менск: Беларусь, 1992. — С. 12, 60, 61. — 232 с. — 12 000 ас. — ISBN 5-338-00731-2
- ^ МП Любомирскій, князь Констанцин Ксаверьевич / Н. Д. Чечулинъ, М. Г. Курдюмовъ. // Русскій біографическій словарь. Изданъ подъ наблюденіемъ предсѣдателя Императорского Русскаго Историческаго Общества А. А. Половцева. : даведнік. — С. Петербургъ: Издаваемый Императорскимъ Русскимъ Историческимъ Обществомъ, 1914. — Т. 10. — С. 810 — 811.
- ^ Русскіе портреты XVIII — XIX столѣтій / Вел. Кн. Николай Михайлович. — С. Петербургъ: Экспедиція заготовленія государственныхъ бумагъ, 1909. — Т. 5. — С. 166. — 254 с.
Літаратура
рэдагаваць- Borystenów / Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich : энцыкляпэдыя. — Warszawa: Druk «Wieku» Nowy-Świat Nr. 59, 1880. — Т. 1. — С. 338.
- Г. І. Дулеба. Юрцава (№№ 335, 336, 337) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 117.
- А. Т. Федорук. Садово-парковое искусство Белоруссии.. — Мінск: Ураджай, 1989. — С. 32. — 247 с. — ISBN 5-7860-0086-9
- Jurcava / Raman Aftanazy // Dzeieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Województwa minskie, mścisławskie, połockie, witebskie : энцыкляпэдыя. — Wrocław, Warszawa, Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1991. — В. 2. — Т. 1. — С. 297 — 299. — ISBN 83-04-0371-7 całość.
- А. М. Шынкевіч . Аршанская даўніна. — Мінск: Полымя, 1992. — С. 75 — 77. — 142 с. — 3500 ас. — ISBN 5-345-00504-4
- А. Н. Шинкевич . Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина.. — Барань: 2013. — С. 245 — 246(№ 33),331-332(№ 33). — 844 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 520.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Юрцава , Radzima.org
- Юрцава (рас.), Глёбус Беларусі