Альбэрт Іпэль
А́льбэрт І́пэль (па-нямецку: Albert Ippel; 2 ліпеня 1885, Бэрлін — 1960, Мюнхэн) — нямецкі пэдагог, клясычны археоляг. Першы дасьледчык беларускага народнага мастацтва[5].
Альбэрт Іпэль | |
па-нямецку: Albert Ippel | |
Дата нараджэньня | 2 ліпеня 1885 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1960[2][3][4][…] |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастацтвазнавец, археоляг, прафэсар унівэрсытэту, школьны настаўнік |
Навуковая сфэра | археалёгія |
Месца працы | |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАльбэрт Іпэль вывучаў клясычную археалёгію ў Фрайбургу, Бэрліне і Боне, і ў 1910 скончыў дактарантуру ў Бонскім унівэрсытэце.
Падчас Першай сусьветнай вайны апынуўся ў складзе 10-й нямецкай арміі на Беларусі, Тут заняўся вывучэньнем народнага мастацтва, у 1918 року зладзіў дзьве выставы — у Вільні і Менску, а таксама ўвёў тэрмін «беларускае мастацтва» (ням. die weissruthenische Kunst)[6] у адрозьненьне ад польскага і расейскага і выдаў на гэтую тэму кнігу[5].
У 1923—1940 выкладаў у Брэславе і Бэрліне. У 1940 атрымаў званьне ганаровага прафэсара археалёгіі Бэрлінскага ўнівэрсытэту. З 1947 року — ганаровы прафэсар унівэрсытэту Гамбургу. У той жа час працаваў дыктарам Райхсінстытуту фільмаў і выяваў у навуцы і навучаньні (ням. Reichsanstalt für Film und Bild in Wissenschaft und Unterricht).
З 1954 року на пэнсіі. У 1955 узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны».
Сям’я
рэдагавацьБыў жанаты зь Лётай Эрман (1886—1972), дачкой эгіптоляга Адольфа Эрмана.
Бібліяграфія
рэдагаваць- Wilna ― Minsk: Altertümer und Kunstgewerbe : Führer durch die Ausstellung der Zeitung der 10. Armee / bearbeitet von Dr. Ippel. — Wilna: Dr. und Verlag Zeitung der 10. Armee, 1918.[7]
- Каталог Минской областной выставки древностей и изящных изделий / Сост. А.Иппель. — Мн.: печать и издание «Газеты 10-й армии», 1918. — 38 с.
- Zur weissruthenischen Kunst // «Weissruthenien». — Berlin: herausgegeben von Walter Jager, 1919.
- Альбэрт Іпэль. Беларускае мастацтва. (Пераклаў М. Байкоў). // Вольны сьцяг : часопіс. — 1921. — № 1 (3). — С. 10, 11.
- Іпэль, А. Беларускае мастацтва = Zur Weissruthenischen Kunst / пер. зь ням. мовы З. Гарбаўца, М. Касьпяровіча. — Віцебск: Выданьне Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства, 1925. — 1000 ас.[8]
- Pompeji. — Leipzig: E.A. Seemann, 1925. — (Berühmte Kunststätten).
- Neapel. — Leipzig: E.A. Seemann, 1927.[7]
- Guss und Treibarbeit in Silber : Untersuchungen zu Antiken Modellabgussen des Pelizalus-Museums:Mit 5 Tafeln und 31 Textabbilidungen. — 1937.[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #117201111 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Albert Ippel // CONOR.SI
- ^ Albert Ippel // opac.vatlib.it (анг.)
- ^ Albert Ippel // NUKAT — 2002.
- ^ а б Кривец, Наталия (2 верасьня 2009) Первый женский батальон смерти воевал под Молодечно (рас.). Комсомольская правда. Праверана 23 сакавіка 2017 г.
- ^ Свет древних ликов. Советская Белоруссия (18 лютага 2003). Праверана 23 сакавіка 2017 г.
- ^ а б в Запрос: a001="BY-SEK-245159" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 23 сакавіка 2017 г.
- ^ Повний перегляд запису (укр.). ЛННБУ імені В. Стефаника. Праверана 23 сакавіка 2017 г.