Валеры Патароча

беларускі футбаліст

Вале́ры Патароча (нарадзіўся 16 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Валеры Патароча
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 красавіка 1996(1996-04-16)[1] (28 гадоў)
Рост 177 см
Вага 75,5 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Белшына
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016 Хімік 15 (3)
2016—2017 Партызан Бардзеёў[d] 26 (2)
2018 Сокал[d] 12 (3)
2018 Смалявічы 4 (0)
2019—2020 Спадарожнік 53 (22)
2021 Дынама Берасьце 8 (0)
2022—2023 Славія Мазыр 31 (4)
2024—4 Белшына 25 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2. Маладым хлопцам трапіў у структуру менскага «Дынама». З 2013 году пачаў выступаць за дубль сталічнага клюбу, а на наступны год замацаваўся ў складзе, аднак да асноўнай каманды не прыцягваўся.

У лютым 2016 году знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але клюбу не падышоў[4] і ў выніку пачаў сэзон 2016 году ў складзе шацілавіцкага «Хіміка». У верасьні 2016 году перабраўся ў клюб «Партызан» з другога дывізіёну Славаччыны[5], дзе спаборнічаў паўтары сэзоны. У першай палове 2018 году гуляў у клюбе чацьвертага дывізіёну Чэхіі «Сокал»[6]. У жніўні 2018 году вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клюбу «Смалявічы»[7]. Ня здолеў замацавацца ў асноўнай камадзе ды пачаў часьцей выступаць за дубль.

З студзеня 2019 году пачаў трэнавацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў лютым афіцыйна далучыўся да каманды. Здолеў замацавацца ў пачатковым складзе рэчыцкага клюбу. У студзені 2020 году стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» на сэзон 2020 году[8]. У гэтым сэзоне быў адным зь лідэраў каманды, стаўны ейным найлепшым бамбардзірам, чым дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2021 году праходзіў прагляд у расейскай «Тамі», але беспасьпяхова. У лютым далучыўся да берасьцейскага «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Прапусьціў пачатак сэзону 2021 году праз траўмы. Толькі зь верасьня пачаў выходзіць на поле, а з кастрычніка пачаў гуляць у стартавым складзе.

У студзені 2022 году прыяднаўся да мазырскай «Славіі»[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырчукоў. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з «Славіяй»[11]. Большую частку сэзону 2023 году прапусьціў праз праблемы з здароўем. У сьнежні 2023 году пакінуў мазырскі клюб[12]. У студзені 2024 году ўзмоцніў склад бабруйскай «Белшыны»[13].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 4 0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць