Спартак (стадыён, Бабруйск)

Спартак — шматмэтавы стадыён у Бабруйску, аднак пераважна выкарыстоўваецца для правядзеньня футбольных матчаў. Ёсьць хатнім стадыёнам каманды «Белшына», а таксама жаночай футбольнай каманды «Бабруйчанка». Умяшчальнасьць — 3709 чалавек. Стадыён быў пабудаваны ў красавіку 1934 году і рэканструяваны ў 2004 і 2006 гадох, каб атрымаць сучасны выгляд і вялікую прапускную здольнасьць.[1]. У 2012 годзе на другой трыбуне на цэнтральным сэктары быў усталяваны дах. Па словах дырэктара ФК «Бэлшына» Міхаіла Бандарэнка ў 2015 годзе плянуецца абедзьве трыбуны цалкам накрыць дахам. На сёньня стадыён і прылеглы будынак школы алімпійскай рэзэрвы аб’яднаны ва Ўстанову Магілёўскай абласной СДзЮШАР прафзьвязаў «Спартак-2006»[2].

Спартак
УЭФА
Краіна Беларусь
Горад Бабруйск
Адрас Бабруйск, Беларусь
Год пабудовы 1934
Дата адкрыцьця 1934
Зьмяшчальнасьць 3709
Хатняя каманда Белшына Бабруйск
Каардынаты 53°8′25″ пн. ш. 29°13′2″ у. д. / 53.14028° пн. ш. 29.21722° у. д. / 53.14028; 29.21722Каардынаты: 53°8′25″ пн. ш. 29°13′2″ у. д. / 53.14028° пн. ш. 29.21722° у. д. / 53.14028; 29.21722
Спартак на мапе Беларусі
Спартак
Спартак
Спартак

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць