Амонія Нікасія

кіпрскі футбольны клюб

«Амо́нія» (па-грэцку: Ομόνοια) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1948 годзе, клюб далучыўся да Кіпрскай футбольнай асацыяцыі ў 1953 годзе. А 14 чэрвеня 2018 году «Амонія» стала прыватнай кампаніяй, упершыню ў сваёй гісторыі[2]. 21-разовы чэмпіён Кіпру, 16-разовы ўладальнік Кубка Кіпру. Клюб утрымлівае рэкорд, займаючы 1 ці 2 месца запар з 1972 па 1987 гады. У гэты пэрыяд 13 разоў клюб станавіўся чэмпіёнам краіны. З 1980 па 1983 гады «Амонія» чатыры разы запар кожны год здабывала кубак Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны, клюб мае таксама прадстаўніцтвы ў баскетболе[3], валейболе[4], роварным спорце[5] і футзале. Апошні зь іх ёсьць асабліва пасьпяховым, дамогшыся перамогі ў лізе і кубку тры гады запар з 2011 году[6].

Амонія
Поўная назва Αθλητικός Σύλλογος Ομόνοια Λευκωσίας
Заснаваны 17 чэрвеня 1948
Горад Нікасія, Кіпр
Стадыён ГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
Прэзыдэнт Стаўрас Папастаўру[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Заўзятары

рэдагаваць
 
Заўзятары «Амоніі» ў гасьцявым матчы супраць аўстрыйскага «Рэд Булу» ў 2010 годзе.

Гістарычна склалася, што «Амонія» адна з самых папулярных камандаў на Кіпры з часу стварэньня клюбу. Дасьледаваньне 2022 году, праведзенае Нікасійскім унівэрсытэтам, выявіла, што «Амонія» ёсьць самай папулярнай камандай на востраве на сёньняшні дзень, то бок каля 30,7% з прыблізна 1500 апытаных людзей завілі аб сваёй прыхільнасьці да клюбу[7].

«Амонія» трымае рэкорд па колькасьці рэалізаваных білетаў у лізе сярод кіпрскіх камандаў за адзін сэзон. Гэта адбылося ў сэзоне 2009—2010 гадоў, калі было прададзена 162 061 квіткой. Клюб таксама ўсталяваў рэкорд на самую высокую сярэднюю наведвальнасьць, калі ў сэзоне 2003—2004 гадоў у сярэднім хатнія матчы наведвалі 11 003 аматараў футболу[8].

Прыхільнікі «Амоніі» вядомыя сваім левымі сацыялістычнымі поглядамі. Многія зь іх заяўлялі, што яны зьвязаныя з Прагрэсіўнай партыяй працоўнага народу. «Амонія» таксама традыцыйна разглядаецца як народны клюб ці клюб кіпрскай працоўнай клясы. Шмат хто з прыхільнікаў «Амоніі» на матчах каманды размахваюць сьцягамі з выявамі Чэ Гевары[9].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Канстантынас Панагі 1994
2   Аб Альфа Д’юнку 2001
3   Аб Фотыс Кіцас 2003
4   Аб Філіп Гэляндэр 1993
5   Аб Сэну Кулібалі 1994
7   Нап Вільлі Сэмэду 1994
9   Нап Андронікас Какуліс 2001
10   Нап Амэр Ацылі 1993
11   ПА Эвандру Коста 1996
14   Нап Марыюш Стэмпінскі 1995
15   Нап Душан Бакіч 1999
17   Аб Яніс Масурас 1996
20   ПА Матэо Марыч 1998
21   Нап Вэлька Сіміч 1995
22   Аб Адам Ланг 1993
23   Бр Фрэнсіс Узога 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Аб Амін Камас 1999
30   Аб Ніколяс Панаёту 2000
31   ПА Яніс Кусуляс (капітан) 1996
33   ПА Матэвуш Мусялоўскі 2003
40   Бр Фабіяну Фрэйтас 1988
45   ПА Андрэас Хрысту 2005
74   ПА Панаётыс Андрэў 2006
75   Нап Ляізас Ляізу 2003
76   ПА Харалямпас Харалямпус 2002
78   Бр Пантэліс Міхаіл 2005
80   ПА Новіца Эракавіч 1999
85   Нап Ангеляс Нэафыту 2005
90   ПА Раман Безус 1990
98   Бр Харалямпас Кірыякідыс 1998
99   Нап Сайду Аліюм (ар. Гамарбю) 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць