Валер Шанталосаў
Валер Дзьмітрыевіч Шанталосаў (нарадзіўся 15 сакавіка 1966 году) — савецкі і беларускі футбаліст, брамнік. Майстар спорту з 1991 году. У вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Расеі выступаў за ніжагародзкі «Лякаматыў» і маскоўскае «Тарпэда». Заняў трэцяе месца ў Сьпісе 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі ў 1994 годзе. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1].
Валер Шанталосаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 сакавіка 1966 (58 гадоў) Магілёў, БССР | |
Рост | 193 см | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1984 1985—1986 1987 1988—1989 1990—1995 1996—1997 1998 1999—2000 2001 2002 2003—2005 |
Дынама Менск (дубль) Дняпро Магілёў Звэйніекс Ліепая Даўгава Рыга Лякаматыў Ніжні Ноўгарад Балтыка Калінінград Тарпэда Масква Лякаматыў Ніжні Ноўгарад Белшына Бабруйск Тарпэда-МАЗ Менск Табол Кастанай |
24 (0) 18 (0) 40 (0) 157 (0) 31 (0) 2 (0) 38 (0) 25 (0) 25 (0) 74 (0) |
Зборныя | ||
1992—2002 | Беларусь | 26 (0) |
Дыскваліфікацыя
рэдагаваць19 сьнежня 2008 году ў Доме футболу адбылося паседжаньне дысцыплінарнага камітэту Беларускай фэдэрацыі футболу. Было разгледжанае пытаньне, зьвязанае з заканчэньнем расьсьледаваньня, праведзенага праваахоўнымі органамі Беларусі і Расеі ў дачыненьні да Валера Шанталосава. Па выніках паседжаньня дысцыплінарны камітэт прыняў рашэньне за спробу паўплываць на вынікі матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы 2004 году, якія адбыліся 6 верасьня 2003 году з камандай Чэхіі і 10 верасьня 2003 году з камандай Малдовы, спосабам, не сумяшчальным са спартовай этыкай (пацьвярджаецца пастановай аб спыненьні крымінальнага перасьледу ад 12 траўня 2008 году УУС Новасыбірску), накласьці на Шанталосава дысцыплінарнае пакараньне ў выглядзе аб’явы яго непажаданым (persona non grata) для мэтаў дзейнасьці асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу».
На падставе Дысцыплінарнага кодэксу Беларускай фэдэрацыі футболу прынятае рашэньне інфармаваць чальцоў фэдэрацыі, якія складаюцца з чальцамі фэдэрацыі ў кантрактных або іншых афіцыйных адносінах, а таксама футбольных судзьдзяў і іншых асобаў, чыя дзейнасьць падпадае пад дзеяньне нарматыўных дакумэнтаў БФФ, ФІФА і УЭФА, аб абавязку ўстрымацца ў сваёй футбольнай дзейнасьці ад любых кантактаў з Валерам Шанталосавым.
Акрамя таго, прынята рашэньне замаўляць перад ФІФА аб пашырэньні сфэры дзеяньня накладзенага дысцыплінарнага пакараньня на Шанталосава[2].