Футбольны клюб быў закладзены ў 2005 годзе з ініцыятывы мясцовага каапэратыва сельскагаспадарчай вытворчасьці Агра-Ніва. У 2020 годзе клюб стаў уладальнікам Кубка рэгіёнаў Беларусі[1]. У 2021 годзе дзякуючы рэформе другой лігі чэмпіянату Беларусі ўзяў удзел у розыгрышы[2], дзе ў дывізіёне «Захад» Берасьцейскае вобласьці здолеў навязаць барацьбу клюбу «Маларыце», заняўшы другі радок. Выніковы правёўшы фінальны турнір вобласьці ў плэй-оф другой лігі ў 1/8 фіналу «Ніва» саступіла «Астраўцу», які і стаў пераможцам першынства.
У сэзоне 2022 году ў сваім дывізіёне «Захад» Берасьцейскае вобласьці «Ніва» стала наймацнейшай, не атрымаўшы аніводнай паразы. Гэтым разам у фінальным турніры «Ніва» бліскуча прайшла ўсе раўнды перагуляўшы гомельскі «Лясгас», гарадзенскі «Нёман-Белкард», салігорскі «Партызан» і менскія «Крумкачы». У выніку клюб стаў чэмпіёнам другой лігі[3]. Пасьля перамогі галоўны трэнэр клюбу заявіў, што дружына будзе рыхтавацца да ўдзелу ў першай лізе. У лютым 2023 году Барыс Канявега, які раней быў футбалістам клюбу на працягу 2 гадоў, быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды[4]. У сэзоне 2023 году каманда знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы і скончыла чэмпіянат на 9-м месцы пры 17 удзельніках.
- Актуальны на 11 жніўня 2024 году