Астравец (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб

«Астравец» — беларускі футбольны клюб з Астраўца, які ладзіць свае хатнія матчы на Гарадзкім стадыёне.

Астравец
Заснаваны 2019
Горад Астравец, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 1008
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022 5 месца
fco.by

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 2019 годзе і ў першы год выступаў у чэмпіянаце Гарадзенскай вобласьці. У 2020 годзе «Астравец» заявіўся ў Другую лігу, дзе заняў выніковае 9 месца. Падчас сэзону клюб як трэнэр ачоліў гулец Сяргей Крот. У 2021 годзе, значна ўзмацніўшы склад, клюб пастанавіў сабе выйсьці ў Першую лігу. Упэўнена атрымаўшы перамогу ў Гарадзенскім дывізіёне, астравецкая каманда выйшла ў плэй-оф і здолела дайсьці да фіналу, дзе перамагла рагачоўскі «Макслайн» зь лікам 3:1. Нападнік «Астраўца» Аляксей Хадневіч з 59 галамі ўсталяваў рэкорд выніковасьці за сэзон у Другой лізе. Перад стартам у другім дывізіёне клюб склаў дамовы з колішнім гульцом зборнай Беларусі Дзьмітром Алісейкам. Ужо падчас сэзону да каманды далучыўся з койданаўскага «Арсэналу» яшчэ адзін былы футбаліст зборнай Антон Сарока. У сэзоне 2022 году зь Першай лізе «Астравец» доўгі час змагаўся за высокія месцы, аднак у выніку стаў пятым.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 26 жніўня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2   Аб Дзьмітры Алісейка 1992
3   ПА Багдан Куцы (ар. Шахцёр) 2003
4   Аб Ягор Шашко 2004
7   Нап Дзьмітры Купнеўскі 1995
8   ПА Кірыл Ганчарык (ар. Менск) 2004
9   ПА Дзяніс Хвастовіч 2001
10   ПА Ягор Сямёнаў 1988
11   Аб Уладзіслаў Ясюкевіч 1994
11   Нап Антон Сарока 1992
13   ПА Дзьмітры Лебедзеў 1986
19   Аб Яраслаў Кастусёў (ар. Дняпро) 2004
20   ПА Андрэй Чухлей 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23   ПА Ягор Кашко 2000
25   Нап Уладзіслаў Яцкевіч 2002
26   Нап Мацьвей Каліноўскі (ар. Дынама Мн) 2005
27   Нап Дзьмітры Некрашэвіч 2001
35   Бр Уладзімер Лойка 1999
47   Аб Уладзіслаў Белашэвіч 2001
62   ПА Аляксей Бялевіч 1995
77   Бр Вячаслаў Камінскі 1988
81   Аб Павал Лоўгач 1995
87   Аб Ігар Анцыпаў 1986
88   ПА Дзьмітры Герман 1988
93   ПА Уладзіслаў Знак 1993

Статыстыка рэдагаваць

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2020 Другая — група А 5 20 11 2 7 48–25 35 1/16
Другая — за 9 месца 9 2 2 0 0 12–4
2021 Другая — Гарадзенскі 1 24 23 1 0 169–8 70 1/32
Другая — плэй-оф 1   7 5 1 1 18–7
2022 Першая 5 24 11 7 6 42–34 40 1/16

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць