Макслайн Віцебск
«Макслайн» — беларускі футбольны клюб зь Віцебску. Клюб гістарычна павязаны з рагачоўскім «Дняпром» і першы час таксама базаваўся ў Рагачове, аднак у 2023 годзе пераехаў на поўнач краіны.
Макслайн | |
Заснаваны | 1983 |
---|---|
Горад | Віцебск, Беларусь |
Стадыён |
Цэнтральны спарткомплекс Умяшчальнасьць: 8144 |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023 | 5 месца |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя клюбу цесна павязаная з рагачоўскім «Дняпром» і Андрэем Іваненкам, які доўгі час працаваў з рагачоўцамі. У пачатку 2021 году клюб перайшоў у прыватнае валоданьне Іваненкі, які запрасіў спонсараў і зьмяніў назву на «Макслайн» паводле назвы асноўнага спонсару каманды. Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клюб у сэзоне 2021 году ўпэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсьці ў першую лігу.
У сэзоне 2022 году «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнэрам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў траўні ён пакінуў клюб, і ягонае месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клюб добра пачаў сэзон, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны Юры Пунтус. Пад ягоным кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у найвышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забясьпечыла чацьвертае месца і стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсеналу», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.
Аднак, 28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ клюбу было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб зьяўляецца сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[1]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[2]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[3].
У студзені 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў клюбу было пастаноўлена, што «Макслайн» у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[4], якім стаў Віцебск. Каманда пасьпела добра ўзмацніцца перад пачаткам сэзону. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Глеб Кулебін, аднак ужо ў траўні 2023 году пасьля шэрагу няўдачаў ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў ачоліў Юры Пунтус. У ліпені 2023 году «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[5]. Клюб яшчэ спрабаваў змагацца за месца ў Найвышэйшай лізе, але ня здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебску», у выніку скончыў сэзон на 5-м месцы пры 17 удзельніках.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 11 жніўня 2024 году
|
|
Статыстыка
рэдагавацьСэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2021 | Другая — Гомельскі | 1 | 14 | 12 | 1 | 1 | 62–11 | 37 | 1/32 |
Другая — плэй-оф | 2 ▲ | 7 | 4 | 1 | 2 | 18–10 | |||
2022 | Першая | 4 | 24 | 12 | 5 | 7 | 45–34 | 41 | 1/16 |
2023 | Першая | 5 | 32 | 19 | 4 | 9 | 84–52 | 61 | 1/16 |
Галоўныя трэнэры
рэдагаваць- Уладзімер Сіманенка (да 2016 году)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"? (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги" (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город (рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ Андрей Иваненко покидает пост директора "Макслайна": "Две хозяйки на одной кухне не уживутся" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на football.by (рас.)