Слонім-2017 (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб

«Слонім-2017» — беларускі футбольны клюб з гораду Слоніму. Заснаваны ў 2009 годзе. З 2013 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Слонім-2017
Заснаваны 2009
Горад Слонім, Беларусь
Стадыён Юнацтва
Умяшчальнасьць: 2220
Дырэктар Сяргей Салдаценка
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 15 месца
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

У 2012 годзе «Белтрансгаз» заняў другое месца ў Другой лізе і атрымаў права выступаць у 2013 годзе ў Першай лізе. Пад назвай «Слонім» каманда пачала выступаць з 2013 году, калі да слонімскага «Белтрансгазу» быў далучаны слонімскі «Камунальнік». Амаль увесь сэзон 2013 году дружына правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — болей за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад сканчэньне турніру дружына стала трывала набіраць пункты, але ўзьняцца вышэй за канкурэнтаў ня здолела. У выніку — 13 месца. Перад сэзонам 2014 году з каманды сышлі амаль усе асноўныя гульцы. Замест іх склад «Слоніма» папоўнілі мясцовыя футбалісты, а таксама гульцы, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клюбах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся зь пінскай «Хваляй» за захаваньне месца ў Першай лізе. Увосень 2014 году «Слонім» выступаў пасьпяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15 месца ўзьняцца яна гэтак і ня здолела. У сэзоне 2015 году «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам дасьведчаных гульцоў, дзякуючы чаму скончыў сэзон на 9 месцы, аднак у наступным сэзоне апусьціўся на 11 радок.

Перад сэзонам 2017 году назва клюбу зьмененая на «Слонім-2017»[1]. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра слонімскі клюб пасьпяхова пачаў сэзон 2017 году. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сэзону на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 году Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнэра «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клюб правёў значна горш, апусьціўшыся на выніковае 11 месца. Сэзон 2018 году каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сэзон на сёмым месцы. Першая палова сэзона 2019 году атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была распачатая другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся. У выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сэзон восьмай. У 2021 годзе ў камандзе гулялі пераважна маладыя футбалісты, многія зь якіх былі ўзятыя ў арэнду ў іншых клюбах. Няблага пачаўшы сэзон, каманда неўзабаве апусьцілася ўніз, а пасьля апынулася на апошнім 12 радку, дзе засталася да заканчэньня турніру. Праз плянаванае пашырэньне лігі, аднак, апошняя каманда не выбывала ў Другую лігу, і «Слонім-2017» застаўся ў Першай лізе.

У пачатку 2022 году новым галоўным трэнэрам стаў Ігар Латаш. Каманда дрэнна пачала чэмпіянат і доўгі час ішла на апошнім радку, аднак у другой палове сэзону вынікі палепшыліся, і ў выніку «Слонім-2017» фінішаваў 11 месцы пры 13 удзельніках. У верасьні 2023 году быў звольнены галоўны трэнэр Ігар Латаш, каманду ў якасьці выканаўцы абавязкаў галоўнага трэнэра прыняў ягоны памочнік Георгі Татарашвілі[2], аднак гэта толькі часова дапамагло выправіць вынікі. Каманда скончыла сэзон на 15-м месцы пры 17 удзельніках.

Актуальны на 11 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Максім Макараў 2001
3   ПА Ільля Лебедзеў (ар. Нёман) 2005
4   Аб Арцём Трушынскі 2005
5   Аб Фёдар Багамазаў 2001
7   Нап Аляксандар Дубоўскі 2001
9   Аб Аляксандар Чыж 2002
10   ПА Ўіздам Дуглас 2003
11   Нап Асадбэк Мірзажонаў 2003
12   Аб Віталь Шалычаў 2001
13   ПА Ягор Пятроў (ар. Нёман) 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   Аб Тайсір Адамчык (капітан) 2002
15   ПА Артур Чуйко 2006
16   ПА Мікіта Чуйко 2006
17   Аб Арцём Толкін 2000
18   Нап Уладзіслаў Зьвягаў 2004
21   ПА Максім Клунок 2000
29   Аб Віталь Пара 2004
34   Аб Аляксей Арловіч 2002
77   Аб Дзьмітры Вячорка 2001
88   Бр Андрэй Агапаў 1998

Статыстыка

рэдагаваць
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 2 36 24 6 6 95–35 78 1/8
2013 Першая 13 30 7 13 10 38–45 34 1/16
2014 Першая 15 30 6 12 12 32–50 30 1/32
2015 Першая 9 30 13 2 15 41–55 41 1/16
2016 Першая 11 26 6 6 14 36–49 24 1/16
2017 Першая 11 30 10 7 13 33–46 37 1/16
2018 Першая 7 28 9 9 10 37–37 36 1/16
2019 Першая 13 28 4 9 15 18–47 21 1/16
2020 Першая 8 26 8 6 12 22–32 30 1/16
2021 Першая 12 33 3 7 23 27–62 16 1/32
2022 Першая 11 24 5 3 16 24–53 18 1/32
2023 Першая 15 32 5 7 20 26–63 22 1/16

Галоўныя трэнэры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць