Касьцёл Сьвятога Аляксея (Сялец)

рыма-каталіцкі касьцёл у Сяльцы Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Краіна Беларусь
Вёска Сялец
Каардынаты 52°34′56″ пн. ш. 24°51′41″ у. д. / 52.58222° пн. ш. 24.86139° у. д. / 52.58222; 24.86139Каардынаты: 52°34′56″ пн. ш. 24°51′41″ у. д. / 52.58222° пн. ш. 24.86139° у. д. / 52.58222; 24.86139
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Вільгельм Срока[d][1]
Першае згадваньне 1471
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Аляксея на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея
Касьцёл Сьвятога Аляксея на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́га Аляксе́я — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Сяльцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Сяльцы ўпамінаецца ў 1471 годзе пад тытулам Сьвятога Лаўрына. У 1519 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорцы збудавалі новы касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Пазьней на яго месцы збудавалі мураўёўку.

У 1908—1912 гадох у Сяльцы збудавалі новы мураваны касьцёл паводле праекту архітэктара Вільгельма Срока.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 2007 годзе касьцёл улучылі ў Дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая базыліка сымэтрычна-восевай кампазыцыі. У сылюэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая вежа-званіца (васьмярык на двух чацьверыках) цяжкіх прысадзістых прапорцыяў. Нізкія бакавыя прыдзелы, накрытыя 1-схільнымі дахамі, кампазыцыйна аб’ядноўваюць званіцу з асноўным аб’ёмам пад вільчыкавым дахам, завершаным над алтарнай часткай роўнай сыгнатуркай. Ярусы званіцы восьсю сымэтрыі праразаюцца стральчатымі ўваходным парталам і акном-ружай над ім, акном-трыфорыюмам на другім ярусе і аркавым прасьветам наверсе. Раўнамерны рытм бакавых фасадаў ствараецца стральчатымі вокнамі-біфорыюмамі і 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Да бакоў 5-граннай апсыды далучаюцца нізкія закрысьціі з асобнымі ўваходамі.

Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы дзьвюма парамі магутных слупоў. Нэфы перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. Над нартэксам месьцяцца хоры, злучаныя ўсходамі з бакавым прыдзелам[2].

Перад касьцёлам месьціцца брама з 3-пралётнай сьпічастай аркадай уваходу. На могілках захавалася колішняя прыпісаная да касьцёла капліца.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Новікава, 2А.
  1. ^ а б Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі (белар.) // Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі — 2008. — 3000 экз.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 351.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000155