Нью-Ёрк Айлэндэрз (па-ангельску: New York Islanders) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. «Айлэндэрз» ёсьць адной з трох клюбаў НХЛ у аглямэрацыі Нью-Ёрку поруч з «Нью-Джэрзі Дэвілз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Заўзятарамі каманды ў першую чаргу жывуць у Лонг-Айлэндзе. Каманда чатыры разы запар выйгравала Кубак Стэнлі з 1980 па 1983 гады, але ў наступныя гады нью-ёркцы зьведалі пагаршэньне вынікаў, эканамічныя цяжкасьці і зьмяншэньне наведвальнасьці. У 1988 годзе каманда трапіла ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але наступныя 22 сэзоны «Айлэндэрзу» не хапалі моцы, каб прабіцца ў плэй-оф.

Нью-Ёрк Айлэндэрз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Юніяндэйл, Нью-Ёрк
Заснаваны 1972
Стадыён Nassau Veterans Memorial Coliseum
Колеры цёмна-сіні, аранжавы і белы
              
Гісторыя Нью-Ёрк Айлэндэрз
1972 — цяпер
Афіцыйны сайт islanders.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

 
Ўільям Шы згуляў галоўную ролю, каб клюб НХЛ зьявіўся на Лонг-Айлэндзе.

Восеньню 1972 году Сусьветная хакейная асацыяцыя (СХА) заплянавала разьмесьціць у Нью-Ёрку каманду. Гэтай камандай была «Нью-Ёрк Райдэрз», якая мусіла гуляць у пабудаваным Насаў-Вэтэранз-Мэморыял-Калізэюм у акрузе Насаў[1]. Аднак, улады акругі не жадалі, каб сюды прыехаў клюб ў СХА[2]. У адказ прадстаўнікі Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) нанялі Ўільяма Шы, які дзесяцігодзьдзем раней дапамог стварыць у гэтым месцы бэйсбольны клюб «Нью-Ёрк Мэтс», каб той здолеў стварыць каманду НХЛ на Лонг-Айлэндзе.

Тым ня менш, рэзка супраць стварэньню яшчэ аднага клюбу ў межах гораду запярэчыла кіраўніцтва «Нью-Ёрк Рэйнджарз», якія не жадалі пашырэньню дадатковай канкурэнцыю ў горадзе і ваколіцах[3]. У рэшце рэшт, кіраўнік НХЛ Кларэнс Кэмпбэл і Ўільям Шы здолелі пераканаць уладальнікаў «Рэйнджарз» і Мэдысан-Сквэр-Гардэн, каб яны перагледзелі сваё стаўленьне. Прэзыдэнт «Рэйнджарз» Біл Джэнінгс узважыў плюсы і мінусы. Ён зразумеў, што яшчэ адная мясцовая каманда НХЛ будзе вымушаная кампэнсаваць «рэйнджарам» сродкі пры пашырэньні, у той час як з каманды СХА будзе цяжка спагнаць нейкія грошы. Нарэшце, калі новая франшыза НХЛ будзе базавацца ў прадмесьцях у акрузе Насаў, гэта дапаможа згуртаваць жыхароў Нью-Ёрку вакол «рэйнджараў».

Не зважаючы на тое, што за два гады да таго ўжо адбылося пашырэньня НХЛ да 14 клюбаў, 8 лістапада 1971 году НХЛ далі дазвол на стварэньне каманда ў Лонг-Айлэндзе, якую меўся атрымаць прадпрымальнік Рой Бо, які валодаў таксама баскетбольным клюбам «Нью-Ёрк Нэтс»[4]. Паводел ўмоваў Бо мусіў зрабіць уступны ўнёсак 6 мільёнаў даляраў, а таксама сплаціць 5 мільёнаў даляраў клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у якасьці кампэнсацыі за падзел мясцовага рынку[5]. Поруч зь Нью-Ёркам новую франшызу атрымала Атланта, дзе быў створаны клюб «Атланта Флэймз», бо ліга жадала захаваць каляндар збалянсаваным і не дапусціць СХА на новы рынак, бо ў Атланце быў пабудаваны ў той час новы стадыён Омні-Калізэюм[3].

Назва «Нью-Ёрк Айлэндэрз» была публічна агалошанае 15 лютага 1972 году на адмыловай прэсавай канфэрэнцыі[6]. Шмат хто разьлічваў, што клюб будзе мець назву «Лонг-Айлэнд Дакс» бо раней з 1959 па 1973 гады існавала каманды з такой жа назвай[7]. Зьяўленьне новай каманды пагоршыла фінансавы стан «Нью-Ёрк Райдэрз» з СХА, які хутка быў вымушаны зьехаць з Мэдысан-Сквэр-Гардэн і перабрацца у Нью-Джэрзі[8].

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
30   Ільля Сарокін 04.08.1995 40   Сямён Варламаў 27.04.1988
Абаронцы
2   Майк Рэйлі 13.07.1993 3   Адам Пэлек 16.08.1994
4   Самюэль Бальдзюк 09.12.2000 6   Раян Пулак 06.10.1994
8   Ноа Добсан 07.01.2000 24   Скот Мэйфілд 14.10.1992
25   Сэбастыян Ага 17.02.1996 28   Аляксандар Раманаў 06.01.2000
41   Робэрт Бэртуцца 18.03.1989
Нападнікі
10   Сыман Гольмстрэм 24.05.2001 13   Мэт’ю Барзал 26.05.1997
14   Бо Горват 05.04.1995 15   Кэл Клатэрбак 18.11.1987
17   Мэт Мартын 08.05.1989 18   П’ер Энгваль 31.05.1996
20   Гадсан Фашынг 28.07.1995 21   Кайл Палм’еры 01.02.1991
26   Олівэр Ўолстрам 13.06.2000 27   Андэрз Лі 03.07.1990
29   Брок Нэлсан 15.10.1991 32   Кайл Маклін 29.04.1999
44   Жан-Габрыель Пажо 11.11.1992 53   Кейсі Сызыкас 27.02.1991

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ng, Rob (29.01.2014). «Rangers vs. Islanders: The Rivalry». Daily News.
  2. ^ «New York Raiders». World Hockey Associations.
  3. ^ а б Hirshon, Nicholas (2010). «Nassau Veterans Memorial Coliseum». Arcadia Publishing. — ISBN 978-0-7385-7357-1.
  4. ^ Hahn, Alan; Nystrom, Bob (2004). «Birth of a Dynasty: The 1980 New York Islanders». Sports Publishing LLC. — ISBN 1582613338.
  5. ^ «Franchise fees reduced». Associated Press.
  6. ^ Eskenazi, Gerald (16.02.1972). «L.I. Hockey Club Hires Ex‐Oakland Aide». The New York Times.
  7. ^ «NHL team nicknames explained». NHL.
  8. ^ «New York Raiders». World Hockey Associations.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць