Арызона Каётыз
«Арызона Каётыз» (па-ангельску: Arizona Coyotes) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Глендэйл, штат Арызона, ЗША. «Каётыз» гуляюць свае хатнія матчы на Mullett Arena, якая была пабудаваня ў 2022 годзе. Клюб «Арызона Каётыз» быў заснаваны ў 1972 годзе, як арыгінальны клюб «Вініпэг Джэтс» Сусьветнай хакейнай асацыяцыі, які ў 1979 годзе далучыўся да НХЛ, калі СХА была расфармаваная. Каманда пераехала ў Фінікс, дзе й базуецца з 1 ліпеня 1996 году. 5 жніўня 2013 году кантроль над клюбам набыла фінансавая група IceArizona Acquisition Co., якая абвесьціла, што пачынаючы з сэзону 2014—2015 гадоў, каманда зьменіць назву на «Арызона Каётыз»[1].
Арызона Каётыз | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Тэмпэ, Арызона |
Заснаваны | 1972 |
Стадыён | Gila River Arena |
Колеры |
Цагляны, пясочны, пурпурны, сіена, зялёны і чорны |
Гісторыя |
Вініпэг Джэтс 1972—1996 Фінікс Каётыз 1996—2014 Арызона Каётыз 2014 — цяпер |
Афіцыйны сайт | coyotes.nhl.com (анг.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў закладзены як «Вініпэг Джэтс» і быў адным з заснавальнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). «Джэтс» былі самай пасьпяховай камандай у СХА, здабыўшы тры перамогі ў лізе за дзевяць гадоў існаваньня лігі. У 1979 годзе клюб быў адным з чатырох, якія перайшлі зь ліквідаванай СХА ў НХЛ. Аднак клюб аніколі ня здолеў атрымаць такі ж посьпех у новай лізе. Паводле ўмоваў зьліцьця старыя каманды НХЛ атрымалі мажлівасьць вярнуць большасьць хакеістаў, якія перайшлі былі ў СХА з НХЛ. У сувязі з гэтым «Джэтс» страціў большасьць сваіх найлепшых гульцоў. У выніку клюб цягам двух першых сэзонаў скончыў на апошнім месцы. Сэзон 1980—1981 гадоў быў асабліва благім. Тым ня менш, у наступныя гады каманда прабівалася ў плэй-оф Кубка Стэнлі.
«Джэтс» сутыкнуліся зь фінансавымі цяжкасьцямі, калі ў 1990-я гады пачалі хутка павялічвацца заробкі хакеістаў. Асабліва гэта ўразіла канадзкія клюбу. Вініпэг быў даволі малым рынкам для клюбу НХЛ, такім жа як і горад Квэбэк. У 1995 годзе «Квэбэк Нардык» пераехаў у Дэнвэр, зьмяніўшы назоў на «Каларада Эвэланш». Акрамя таго, хатняя Вініпэг-Арэна была адной з самых маленькіх у лізе, ды яны яшчэ ня ведала мадэрнізацыі ажно 40 гадоў. Не зважаючы на жаданьне заўзятараў захаваць каманду, кіраўнікі клюбу пастанавілі прадаць клюб. У сьнежні 1995 году Джэры Каланджэлё, які быў тагачасным уладальнікам баскетбольнага клюбу «Фінікс Санз», а таксама прадпрымальнікі Стывэн Глакстэрн і Рычард Бэрк з купай мясцовых інвэстараў набылі каманду і заплянавалі пераезд клюбу ў Фінікс на сэзон 1996—1997 гадоў. Новая каманда атрымала назву «Фінікс Каётыз»[2].
Улетку адбыўся 1996 году клюб пераехаў у Фінікс. Зорка «Джэтс» Аляксей Жамноў зышоў з клюбу, але да шэрагаў «Фінікс Каётыз» далучыўся Джэрэмі Ронік з «Чыкага Блэкгокс». Навак склаў дынамічнае наступальнае злучэньне з Кітам Ткачакам і Рыкам Токетам. Менавіта гэтая тройка стала галоўным лякаматывам каманды. Таксама добра дапасаваліся да складу маладыя гульцы Шэйн Доан, Алег Твардоўскі і Мікалай Хабібулін. Яшчэ адным ключавым хакеістам стаў нападнік вэтэран Майк Гартнэр, які далучыўся да каманды пасьля зыходу з «Таронта Мэйпл Ліфс». Не зважаючы на вялікі досьвед, Гартнэр атрымаў пашкоджаньне ў другой палове сэзона 1997—1998 гадоў, пасьля чаго «Каётыз» не працягнулі кантракт хакеісту.
Склад
рэдагавацьПаводле стану на 4 лютага 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
39 | Конар Інграм | 31.03.1997 | 70 | Карэл Вэймэлка | 25.05.1996 | ||
Абаронцы | |||||||
3 | Джош Браўн | 21.01.1994 | 4 | Юўса Вялімякі | 06.10.1998 | ||
5 | Майкл Кесэлрынг | 13.01.2000 | 24 | Мэт’ю Дамба | 25.07.1994 | ||
33 | Трэвіс Дэрмат | 22.12.1996 | 50 | Шоп Дэрзі | 21.10.1998 | ||
51 | Трой Стэчэр | 07.04.1994 | 52 | Уладзіслаў Калячонак | 26.05.2001 | ||
90 | Яніс Мозэр | 06.06.2000 | |||||
Нападнікі | |||||||
8 | Нік Шмалц | 23.02.1996 | 9 | Клэйтан Келер | 29.07.1998 | ||
11 | Дылан Гантэр | 10.04.2003 | 15 | Аляксандар Керфут | 11.08.1994 | ||
16 | Джэйсан Закер | 16.01.1992 | 17 | Нік Б’югстэд | 17.07.1992 | ||
22 | Джэк Макбэйн | 06.01.2000 | 29 | Барэт Гэйтан | 09.06.2000 | ||
38 | Ліям О’Браен | 29.07.1994 | 53 | Майкл Каркон | 19.05.1996 | ||
63 | Матыяс Мачэльлі | 14.10.2000 | 67 | Лоўсан Краўс | 23.06.1997 | ||
72 | Трэвіс Бойд | 14.09.1993 | 92 | Логан Кулі | 04.05.2004 | ||
— | Адам Ружычка | 11.05.1999 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Phoenix Coyotes franchise to become Arizona Coyotes for 2014-15. National Hockey League.
- ^ «NHL team nicknames explained». NHL.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦіхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Арызона Каётыз ·
Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз