Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Пескі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
| |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пескі |
Каардынаты | 53°21′22″ пн. ш. 24°37′25″ у. д. / 53.35611° пн. ш. 24.62361° у. д.Каардынаты: 53°21′22″ пн. ш. 24°37′25″ у. д. / 53.35611° пн. ш. 24.62361° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на Вікісховішчы |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Песках. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Песках збудавалі ў 1682 (або у 1782) годзе. У 1780 годзе дзеля касьцёла адлілі звон.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Пескі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1857 (або ў 1877) годзе з фундацыі графа Вацлавам Красіцкага ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
У 1900—1914 гадох у Песках збудавалі мураваны касьцёл.
Найноўшы час
рэдагавацьПа Другой сусьветнай вайне ў 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча збожжа.
У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 1991—1997 гадох праводзілася яго рэстаўрацыя.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам і 5-граннай апсыдай, да якой з бакоў далучаюцца дзьве невялікія закрысьціі. У сылюэце дамінуе 3-ярусная званіца (верхні ярус у сечыве 8-гранны), завершаная высокім шатровым купалам. Асноўны аб’ём аддзяляецца трансэптам ад алтарнай групы. Стрыманыя і выразныя сваёй плястыкай фасады трансэпта ствараюць кампазыцыйны акцэнт на бакавых фасадах, якія падзяляюцца пілястрамі (блізкімі сваёй формай да контрфорсаў). Шчыты трансэптаў завяршаюцца зубчастымі атыкамі і аздабляюцца з бакоў пінаклямі. Сьцены пэрымэтрам умацоўваюцца роўнымі контрфорсамі. Галоўны ўваход пазначаецца рызалітам.
Унутраная прастора падзяляцца на тры нэфы трыма парамі слупоў, перакрываецца сыстэмай зорчатых скляпеньняў на папружных сьпічастых арках. Інтэр’ер аздабляюць тры разьбяныя нэагатычныя алтары, створаныя ў 1993 годзе мастаком Ф. Стрыецкім на сродкі сям’і Пякарскіх з Таронта і Лёндану ў памяць сям’і Сухоцкіх. Галоўны алтар — гэта тытульны алтар Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы алтар прысьвячаецца Сьвятому Максімільяну Кольбэ, а правы — Найсьвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса. Арганныя хоры маюць выгляд балькона. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад трансэпту стральчатай аркай[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Кропельніца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 290.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.