Каапа Кака
Ка́апа Ка́ка (па-фінску: Kaapo Kakko; нар. 13 лютага 2001 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Сіетл Кракен» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2019 году пад 2 нумарам. Хварэе на цукровы дыябэт і цэліякію[2][3].
Каапа Кака | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 190 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | правы крайні нападнік, нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 13 лютага 2001[1] (24 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Сіетл Кракен | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2017 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьСваю кар’еру гулец пачаў выступаючы ў родным чэмпіянаце Фінляндыі ў складзе клюбу ТПС. Улетку 2019 году быў сярод найбольш пэрспэктыўных маладых гульцоў Эўропы, дзякуючы чаму быў абраны «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пад нумарам 2 на драфце НХЛ 2019 году. З клюбам склаў дамову на тры гады[4]. 3 кастрычніка 2019 году Кака дэбютаваў у лізе, а першую шайбу закінуў 12 кастрычніка ў хатнім матчы супраць «Эдмантан Ойлерз».
Як абмежавана вольны агент 13 чэрвеня 2024 году Кака падпісаў новы кантракт зь «Нью-Ёрк Рэйнджарз» на адзін год на 2,4 мільёны даляраў[5]. 18 сьнежня 2024 году быў абменены ў «Сіетл Кракен» у рамках дамовы на Ўіла Боргена і два выбары на драфце ў 2025 годзе[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Luikku S. Nuori Leijona Kaapo Kakko: "Vielä äsken katselin näitä pelejä televisiosta" (фін.) // Apu — Helsinki: A-lehdet, 2019. — ISSN 0355-3051; 2814-8428
- ^ Rivard, Happy (25.06.2018). «A look ahead at the 2019 Draft Class». Hockey Wilderness.
- ^ Shultz, Alex (3.01.2020). «The Real-Life Diet of Kaapo Kakko, the New York Rangers Rookie Who Eats Gluten-Free». GQ.
- ^ «Rangers agree to terms with Kaapo Kakko». NHL.
- ^ Shilton, Kristen (13.06.2024). «Kaapo Kakko signs 1-year extension with New York Rangers». ESPN.
- ^ «Kraken Trade For Former No. 2 Overall Winger». NHL.