Джэйкаб Труба

амэрыканскі хакеіст

Джэйкаб Труба (нарадзіўся 26 лютага 1994 году, Рочэстэр, Мічыган, ЗША) — амэрыканскі хакеіст, абаронца клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз», які гуляе ў НХЛ. Пачынаў у аматарскім хакеі.

Джэйкаб Труба
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 26 лютага 1994(1994-02-26)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Нью-Ёрк Рэйнджарз
Выступаў за Вініпэг Джэтс
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША
Драфт НХЛ 9, 2012
Вініпэг Джэтс
Гульнявая кар’ера 2013 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

У 2012 годзе быў задрафтаваны «Вініпэг Джэтс» пад агульным нумарам 9, пасьля чаго сэзон правёў за каманду Мічыганскага ўнівэрсытэту ў рамках падгатоўкі да выступаў у НХЛ. 1 кастрычніка 2013 году Труб адгуляў сваю першую гульню НХЛ за «Джэтс», дзе адразу адзначыўся забітым голам у браму «Эдмантан Ойлерз». Акрамя гэтага ў гэтым матчы зарабіў таксама й асыстэнцкі пункт, дзякуючы выдатнай гульні быў названы першай зоркай сустрэчы[2].

Міжнародная

рэдагаваць

Труба доўгі час сваёй аматарскай кар’еры выступаючы за юнацкую зборную ЗША, выступаючы ў ейным складзе на розным міжнародных спаборніцтвах. Быў абраны ў склад нацыянальнай зборнай ЗША на чэмпіянат сьвету 2014 году ў Менску.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць