Мікалай Радзівіл «Стары»

(пам. 1509) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі
(Перанакіравана з «Мікалай Радзівілавіч»)

Мікалай Радзівіл (Мікалай Радзівілавіч, мянушка «Стары»; каля 1440[1]16 ліпеня 1509) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (1482—1486) і наваградзкі (1488—1490), кашталян троцкі (1488—1491), ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі (з 1492).

Мікалай Радзівіл
лац. Mikałaj Radzivił
Мікалай Радзівіл «Стары»
Мікалай Радзівіл «Стары»

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1440
Памёр 16 ліпеня 1509
Пахаваны
Род Радзівілы
Бацькі Радзівіл Осьцікавіч
Жонка Соф’я з Манівідаў
Соф’я з Заслаўскіх
Соф’я з Рагацінскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Войцех, Ганна, Мікалай, Юры, Ян
Дзейнасьць палітык

Стварыў вялікую лятыфундыю, якая заклала падмурак магутнасьці роду Радзівілаў. Валодаў Жупранамі і Геранёнамі ў Ашмянскім павеце, Нягневічамі ў Наваградзкім павеце, воласьцю Бобрыкам на Прыпяці, Дубінкамі ў Віленскім павеце, Біржамі ўва Упіцкім павеце, Кейданамі ў Жамойці ды іншымі. У канцы жыцьця атрымаў Райгарад і Гонядзь на Падляшшы, якія раней належалі Міхалу Глінскаму[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пан Миколаи Рад[и]вилович (1486 год[3], 1 сакавіка 1491 году[4]), Nicolaus Radzivilowicz (30 верасьня 1497 году)[5], Nicolaus Radziwylowicz (6 чэрвеня 1498 году)[6], Nicolaus Radivilowicz (6 чэрвеня 1498 году)[7], Миколай Радивилович (23 чэрвеня 1499 году, 10 студзеня 1501 году)[8], Nicolaus Radziwilowicz, Nicolaus Radiwyl, Миколаи Родивилович[9].

Біяграфія

рэдагаваць
 
Соф'я з Манівідаў

З шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Радзівіла Осьцікавіча, кашталяна віленскага.

З 1481 году займаў пасаду намесьніка смаленскага. У 1488 годзе як кашталян троцкі і намесьнік наваградзкі ўвайшоў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1492 годзе атрымаў урады ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага[10].

Выконваючы тэстамэнт вялікага князя Казімера, у 1492 годзе забясьпечыў пераход стальца да Аляксандра. Выступаў за шлюб апошняга з Аленай Іванаўнай, дачкой маскоўскага гаспадара Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісаньня ў 1499 годзе новага акта уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Кіраваў дзяржавай пры браку вялікага князя. Паводле тэстамэнту Аляксандра, спрыяў пераходу ў 1506 годзе стальца да Жыгімонта Старога.

Першы раз ажаніўся з Соф’яй, дачкой ваяводы віленскага Яна Манівіда, другі — з Соф’яй, дачкой князя Івана Заслаўскага, трэці — з Соф’яй (Хвядорай), дачкой князя Яна Рагацінскага. У першым шлюбе меў дачку Ганну, а таксама сыноў Мікалая, Яна, Войцеха і Юрыя[11].

Ад трох ягоных сыноў пайшлі асобныя лініі роду Радзівілаў:

Мова і культура

рэдагаваць
Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінамоўнай грамаце 1482 году надаў касьцёлу ва Упніках зямлю, якая «па-народнаму» называецца «на чатыры сахі» (terram super quatuor aratra vulgariter na czothiri sochi), а таксама сенажаці, якія «па-народныму» называюцца «на тры сьцірты сена» (vulgariter na trzy sthirthi syana)[12]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[13].

  1. ^ Гісторыя роду Радзівілаў. ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж»Праверана 8 лістапада 2010 г.
  2. ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 ст.Менск: БелЭН, 1993.
  3. ^ Грамота боярина Станислава Ековича о продаже дедичной земли Миколаю Радзивилловичу (1486), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  4. ^ Грамота Анны, вдовы дорогичинского судьи Немиры Римовидовича, о продаже имения Миколаю Радзивилловичу (1491), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  5. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 114.
  6. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 115.
  7. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 116.
  8. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 118, 122.
  9. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 288.
  10. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 492—493.
  11. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 493.
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 151.
  13. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура

рэдагаваць