Лідзкі раён
Лі́дзкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1566,74 км². Насельніцтва на 2018 год — 131 860 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ліда. Лідзкі раён мяжуе на поўначы зь Вярэнаўскім, на ўсходзе — зь Зьдзецельскім і Івейскім, на поўдні — з Наваградзкім, на захадзе — з Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.
Лідзкі раён | |
(Лідскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ліда |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Старшыня райвыканкаму | Міхаіл Карповіч |
Насельніцтва (2018) | 131 860[1] |
Шчыльнасьць | 84,2 чал./км² |
Плошча | 1566,74[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 136 м[3] |
Месцазнаходжаньне Лідзкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-61 |
Паштовыя індэксы | 231 2хх, 231 3хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць- 15 студзеня 1940: утвораны Лідзкі раён.
- 9 лютага 2004: Лідзкі раён і места Ліда былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[4]
Прырода
рэдагавацьРэльеф
рэдагавацьТэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны і Нёманскай нізіны. Паверхня раўнінная, пераважаюць вышыні 130—180 м, найвышэйшы пункт — 207 м (за 8 км на поўнач ад Ліды).
Карысныя выкапні
рэдагавацьНа тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскоў, жвіру, глінаў, крэйды.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,8 °C, ліпеня 17,4 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 660 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 194 дні.
Расьніннасьць
рэдагавацьПад лесам 27% тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы, найвялікшыя масівы на ўсходзе — частка Нёманскіх лясоў. Балоты займаюць 13,4% тэрыторыі раёну, зь іх асушаныя каля 7,2 тыс. га; найвялікшыя Дакудаўскае балота, Жыжма.
Заказьнікі: дзяржаўнага значэньня біялягічны — Дакудаўскі, мясцовага значэньня гідралягічныя — Хвалькоўшчына, Тарнаўскі, Бярэзіна.
Гідраграфія
рэдагавацьЗ паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж мяжы з Наваградзкім і Зьдзецельскім раёнамі цячэ рака Нёман, якая мае прытокі Гаўя (з Жыжмай), Дзітва (зь Лідзеяй), Лебяда, Нарва. На тэрыторыі раёну азёры Вялічкаўскае і Глухава.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва раёну на 1 студзеня 2008 году — 135,2 тыс. чалавек.[5] Сярэдняя шчыльнасьць — 90,13 чалавек на 1 км².
Нацыянальны склад насельніцтва (паводле перапісу 1999 году, бязь места Ліда):
Беларускую мову назвалі роднай 87,8% жыхароў раёну, 78,9% пазначылі, што размаўляюць па-беларуску дома.
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 135 096 чал.[6]; 2015 год — 132 291 чал.[7]; 2016 год — 132 114 чал.[8]; 2017 год — 132 099 чал.[9]; 2018 год — 131 860 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ раёне разьмешчаныя 22 сярэднія, 12 базавых, 7 пачатковых, 3 музычныя, 1 спартовая школы, дзіцяча-юнацкі цэнтар, 27 дашкольных установаў, 32 дамы культуры і клюбы, 48 бібліятэк, 7 лякарань, 3 амбулаторыі, 2 фэльдчарска-акушэрскіх пункты, пункт хуткай дапамогі.
Гаспадарчая дзейнасьць
рэдагавацьАгульная плошча сельскагаспадарчых земляў 76,7 тыс. га, зь іх асушаных 29,1 тыс. га. У раёне 16 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 33 фэрмэрскія гаспадаркі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён. Разьвіваецца мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Працуе Лідзкая птушкафабрыка.
Галоўны гаспадарчы цэнтар раёну — места Ліда. У месьце Бярозаўка працуе шклозавод «Нёман», хлебазавод. Дзейнічаюць торфапрадпрыемствы ў Дзітве і Першамайскім. У вёсцы Даржы знаходзяцца льнозавод і завод мяса-касьцяной мукі.
На тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначныя лініі Маладэчна — Ліда — Горадня, Вільня — Баранавічы, аўтадарогі на Горадню, Вільню, Іўе, Слонім, Наваградак, газаправод Івацэвічы — Вільня з адгалінаваньнямі ў места Шчучын і Бярозаўку.
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьПомнікі прыроды
рэдагаваць- Дзяржаўнага значэньня: парк «Бальцінкі», урочышча Гаік, разьмешчаныя каля вёскі Крупава, насаджэньні (дуб, асіна, яліна) ва ўрочышча Оступ каля вёскі Мінойты.
- Мясцовага значэньня: парк Гарні ў вёсцы Гарні (закладзены ў 1881 року).
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
рэдагаваць- Капліца Сьвв. Іахіма й Ганны ў в. Агароднікі (1763).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Бабры (1810).
- Капліца Маці Божай Анёльскай у в. Бахматы (1919).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Белагруда (1903—1908).
- Касьцёл Сьвятога Георгія ў в. Беліца (канец ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя).
- Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Беліца (1928).
- Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў у в. Бердаўка (XIX ст.).
- Шклозавод у в. Бярозаўка (1883).
- Сядзіба Стольле і парк ў в. Бярозаўка (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя)[Крыніца?].
- Касьцёл Перамяненьня Пана ў в. Ваверка (1840, 1934).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Ганчары (1774).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Голдава (1795).
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Дакудава 2 (1866).
- Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Дзікушкі (сяр. ХІХ ст.).
- Сядзіба Грабоўскіх у в. Дзікушкі (XVIII—XIX стагодзьдзі).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Збляны (пачатак ХХ ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Крупава (1918—1926).
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Лебяда (1898—1900).
- Вялікалітоўскі замак у месьце Ліда (XІV ст.).
- Касьцёл Сьвятога Язэпа (цяпер царква Сьв. Міхала Арханёла) у месьце Ліда (1797—1825).
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў месьце Ліда (1765—1770).
- Царква Сьв. Георгія ў месьце Ліда (1875).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ромэраў у в. Мажэйкаў Малы (XVIII ст.).
- Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Андрэя Баболі ў в. Мінойты (1928—1930).
- Капліца ў в. Мохавічы (ХІХ ст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Мыто (1865—1966).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Нецеч (1837).
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Радзівонішкі (1895).
- Сядзібны комплекс у в. Тарнова (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзя).
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сынагога ў в. Беліца (ХІХ ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшая Тройцы ў в. Бердаўка (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Спасланьня Сьв. Духа ў в. Бярозаўка (1924—1932).
- Капліца ў в. Гімбуты (1782).
- Сядзіба Важынскіх у в. Голдава (XVIII ст.).
- Капліца ў Дварышча (1860).
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў у в. Ельна (1667).
- Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар кармэлітаў у месьце Ліда (XVIII ст.).
- Харальная Сынагога ў месьце Ліда (1891).
- Палацава-паркавы комплекс Кастравіцкіх у в. Паперня (ХІХ ст.).
- Вуніяцкая царква Сьв. Ганны ў в. Радзівонішкі (XVIII ст.).
- Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Тарнова (1892).
- Капліца ў в. Цьвермы (1933—1935).
Асобы
рэдагаваць- Вітольд Ашурак (1970, в. Агароднікі — 2021) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, палітычны вязень памёршы у калёніі
- Мацей Догель (1715—1760) — пэдагог, гісторык-архівіст, прававед
- Кіпрыян Кандратовіч (1859 в.Зіневічы — 1932) — вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР
- Міхал Карыцкі (1714—1781) — паэт, пэдагог
- Аляксей Логвін (1934, в. Збляны — 2004) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра і адзін з кіраўнікоў антыкамуністычнай Лідскай моладзевай падпольнай арганізацыі у 1950—1951 гадах, рэпрэсаваны савецкай уладай.
- Зыгмунд Макрэцкі (1865—1936) — заснавальнік музэю прыроды ў месьце Сімфэропаль
- Казімер Нарбут (1738—1807) — асьветнік, філёзаф
- Апалёнія Серакоўская (1838, фальварак Кункулка — 1919) — грамадзкая дзяячка, удзельніца паўстаньня 1863 году, жонка Зыгмунта Серакоўскага.
Паселішчы
рэдагавацьУключае гарады Ліду і Бярозаўку, пас. Першамайскі, 276 сельскіх населеных пунктаў, 15 сельсаветаў: Беліцкі, Бердаўскі, Вавёрскі, Ганчарскі, Голдаўскі, Дакудаўскі, Дварышчанскі, Дзітвянскі, Дубровенскі, Крупаўскі, Мажэйкаўскі, Пескаўскі, Тарноўскі, Трацьцякоўскі, Ходараўскі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. №56 «Об объединении Лидского района и города Лиды в одну административную единицу»(недаступная спасылка)
- ^ Мапы і агульныя зьвесткі на emaps-online
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Лидский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лідскі раён // Гродзенскі аблвыканкам(недаступная спасылка)
- Лідзкі раён , Radzima.org
- Лідзкі раён (рас.), Глёбус Беларусі
- Турыстычны даведнік па Лідзкаму раёну