Белагруда
Белагру́да[1] — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца на рацэ Дзітве, за 17 км на паўднёвы захад ад Ліды, 2 км ад чыгуначнай станцыі Белагруда. Побач зь вёскай знаходзіцца зона адпачынку. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавету.
Белагруда | |
трансьліт. Bielahruda | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Лідзкі |
Сельсавет: | Тарноўскі |
Вышыня: | 157 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 50 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1561 |
Паштовы індэкс: | 231328 |
СААТА: | 4236852011 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°48′5″ пн. ш. 25°10′3″ у. д. / 53.80139° пн. ш. 25.1675° у. д.Каардынаты: 53°48′5″ пн. ш. 25°10′3″ у. д. / 53.80139° пн. ш. 25.1675° у. д. |
± Белагруда | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПраўдападобна, што людзі жылі ў гэтай мясцовасьці з глыбокай старажытнасьці: на поўнач ад вёскі, за сучаснымі могілкамі знойдзены рэшткі стаянкі каменнага веку.
Пад сучаснай назвай паселішча вядома з XVI ст., як прыватнае ўладаньне ў складзе Лідзкага павету ВКЛ. Упершыню згадваецца ў сувязі з тым, што каля 1500 году Белагрудзкі двор падзелены на 2 часткі, яго левабярэжная частка адышла віленскаму цівуну Андрэю Завішу, а правабярэжная Юрыю Завішу.
На пачатку ХХ ст. Белагруда — фальварак Тарноўскай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Побач з фальваркам знаходзілася сядзіба касьцёла.
У 1921—1939 гадах фальварак у складзе Тарноўскай гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. Паводле перапісу насельніцтва 1921 году налічвала 10 жылых пабудоваў, 69 жыхароў. Побач з фальваркам знаходзілася асада Белагруда, 4 жылыя пабудовы, 31 жыхар.
З 1954 па 1974 год Белагруда — цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 18 двароў, 77 жыхароў; 1996 год — 36 двароў, 80 жыхароў; 1999 год — 62 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 57 жыхароў, 24 двары; 2010 год — 50 жыхароў
Помнікі
рэдагаваць- Касьцёл сьвятога Міхаіла арханёла — пабудаваны ў 1900—1905 гадах з цэглы на месцы драўлянага храма, помнік архітэктуры нэараманскага стылю
- Селішча — за 1 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе ракі Дзітвы, належыць да банцараўскай культуры (VI—VIII стагодзьдзі) і раньнефэадальнага часу (XII—XIII стагодзьдзі)
Асобы
рэдагаваць- Амброжы Кастравіцкі (1871—1937) — лекар, беларускі грамадзкі дзяяч, брат Казімера Кастравіцкага (Каруся Каганца), бацька Самуіла Кастравіцкага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 270