Збляны (Лідзкі раён)
Збля́ны[1] — вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, на правым беразе ракі Нёману. Збляны ўваходзяць у склад Беліцкага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на поўдзень ад гораду Ліды і за 6 км на паўднёвы захад ад вёскі Беліцы, злучана зь імі шашою.
Збляны | |
трансьліт. Zbliany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Лідзкі |
Сельсавет: | Беліцкі |
Насельніцтва: | 68 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1561 |
Паштовы індэкс: | 231314 |
СААТА: | 4236804021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′29″ пн. ш. 25°14′55″ у. д. / 53.60806° пн. ш. 25.24861° у. д.Каардынаты: 53°36′29″ пн. ш. 25°14′55″ у. д. / 53.60806° пн. ш. 25.24861° у. д. |
± Збляны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска Збляны вядома як традыцыйны цэнтар ручнога ткацтва.
Паходжаньне назвы
рэдагавацьНазвы з канчаткам «-ны» характэрныя для гэтай мясцовасьці. У Лідзкім раёне 20 вёсак з канчаткам на «-ны»: Бакуны, Гурыны, Дзеўчуны, Дубчаны, Жырмуны, Зарачаны, Вялікія і Малыя Канюшаны, Лазяны, Мастаўляны, Мігуны, Мейлуны, Наркуны, Парачаны, Пецюны, Сіманы, Шаўдзіны, Эйтуны, Янаўляны і Збляны. Шмат такіх вёсак на Ашмяншчыне (Гальшаны, Журпаны, Баруны).
У нізіне каля вёскі была некалі дрыгва, якую тутэйшыя называлі «зыб». Верагодна ад гэтага і пайшла назва мястэчка — Збляны. Жыхарка вёскі Клаўдзія Лазарчук пра паходжаньне назвы згадвае: «Збаны рабілі — уся акруга езьдзіла купляць. А яшчэ пры маёй памяці сталі паліваць фарбамі. І сталі „збаны ляныя“ — выйшла Збляны»[2].
Гісторыя
рэдагавацьУ XV стагодзьдзі Збляны ўпершыню згадваюцца ў гістарычных крыніцах.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 68 жыхароў
- 2004 год — 118 жыхароў, 68 двароў
- 1999 год — 139 жыхароў
Помнікі
рэдагаваць- Пакроўская царква (пач. ХХ ст.)
- Стаянкі каменнага веку ў ваколіцах вёскі на беразе Нёмана
- Селішча І тыс. н. э. на беразе Нёмана
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 256
- ^ Збляны / «Палітычная геаграфія», «Радыё Свабода»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗбляны (Лідзкі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Радыё Свабода, Віталь Сямашка, Збляны
- Збляны , Radzima.org
- Падарожжа з Жыгамонтам. Збляны
- Збляны на «Глёбусе»