Дакудава 2

вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Даку́дава 2[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Уваходзіць у склад Трацьцякоўскага сельсавету Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ліды.

Дакудава 2
лац. Dakudava 2
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Лідзкі
Сельсавет: Трацьцякоўскі
Насельніцтва: 283 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1561
Паштовы індэкс: 231313
СААТА: 4236854025
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°47′52″ пн. ш. 25°30′17″ у. д. / 53.79778° пн. ш. 25.50472° у. д. / 53.79778; 25.50472Каардынаты: 53°47′52″ пн. ш. 25°30′17″ у. д. / 53.79778° пн. ш. 25.50472° у. д. / 53.79778; 25.50472
Дакудава 2 на мапе Беларусі ±
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Дакудава 2
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дакудава — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Докудовъ (1553 год)[2].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Дакудава датуецца 1392 годам, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Адпаведная вытрымка зь Віленскай хронікі:

  Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла.  

Пад 1436 годам Дакудава ўпамінаецца як вёска, уладаньне Кучукоў. У пачатку XVI ст. маёнткам валодалі Юшкі. Каля 1513 году, паводле тэстамэнту Барбары Кішчанкі, маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юры Радзівіл. Каля 1533 году тут збудавалі касьцёл. У 1669 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У XVII—XVIII стагодзьдзях тут дзеяў кальвінскі збор. На 1763 год у мястэчку было 37 двароў.

Пад уладай Расейская імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дакудава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, пазьней Вітгенштэйнаў. На 1809 год тут было 34 двары, дзеяла царква. На 1886 год у мястэчку было 28 двароў, дзеяла царква, працавалі школа і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дакудава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дакудава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. У 1919—1920 гадох Дакудава займалі бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лідзкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 153 двары, на 1995 год — 334, на 1997 год — 318. 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Дакудаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Трацьцякоўскага сельсавету[4].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 316 чал. у мястэчку Дакудаве і 119 чал. у фальварку Дакудаве[5]; 1886 год — 378 чал.; 1897 год — 781 чал. у вёсцы Дакудаве, у тым ліку бесьперапынна пражывалі 771 чал. (375 муж. і 396 жан.) і 571 чал. у сяле Дакудаве, у тым ліку бесьперапынна пражывалі 543 чал. (261 муж. і 282 жан.)[6]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 566 чал.; 1970 год — 375 чал.; 1995 год — 770 чал.[7]; 1997 год — 723 чал.[8]; 1999 год — 408 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 283 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Дакудаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Помнікі археалёгіі: 2 селішчы VI—VIII і XI—XII стагодзьдзі

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 261.
  2. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 94.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  7. ^ Шаблюк В. Дакудава // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 195.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 13.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць