Нарва (рака Беларусі)

рака ў Беларусі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Нарва, Няцеч.

На́рва, Няце́ч — рака ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёману. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Рака
Нарва
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Брындзянята
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 24 км
Плошча басэйну 157 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Брындзянята, упадае ў Нёман на ўсходняй ускраіне вёскі Дакудава. У сярэдняй плыні прымае сьцёк мэліярацыйных каналаў з тарфяных балотаў (урочышчы Бабіна, Лідзкае Балота), на якіх вядуцца торфараспрацоўкі.

На працягу 12 км мае каналізаванае рэчышча (пасёлак Першамайскі — 1 км на ўсход ад вёскі Філонаўцы). Каля вёскі Дуброўня сажалка (плошча 0,19 км²)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 265

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 265