Адрыян Кемпэ

швэдзкі хакеіст

Адрыян Кемпэ (па-швэдзку: Adrian Kempe; нар. 13 верасьня 1996 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2014 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» у першым матчы пад агульным 29-м нумарам. Ягоны старэйшы брат Марыё таксама хакеіст.

Адрыян Кемпэ
Рост 190 см[1]
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 13 верасьня 1996(1996-09-13)[2][3] (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Лос-Анджэлес Кінгс
Выступаў за
Драфт НХЛ 29, 2014
Лос-Анджэлес Кінгс
Гульнявая кар’ера 2013 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць
 
Кемпэ ў швэдры «Лос-Анджэлес Кінгс» у 2022 годзе.

Кемпэ дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе ў сэзоне 2013—2014 гадоў, абараняючы колеры клюбу «Мода». У канцы сэзону гулец быў абраны ў першым раундзе пад 29-м нумарам клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс» на драфце НХЛ 2014 году, але хакеіст працягваў гуляць у Швэцыі.

15 красавіка 2015 году Кемпэ склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з каліфарнійскім клюбам[4], пасьля чаго далучыўся да ягонага фарм-клюбу «Манчэстэр Монаркс» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Поруч з новым клюбам нападнік здабыў Кубак Колдэра, а сам гулец у 17 матчах плэй-оф зарабіў дзевяць пунктаў. У наступныя два сэзоны швэд абараняў колеры клюбу «Антарыё Рэйн», які таксама спаборнічаў у АХЛ. Сэзон 2016—2017 гадоў Кемпэ пачаў з «Рэйн», але 15 лютага 2017 году быў адкліканы «Кінгс»[5]. Запачаткаваў кар’еру ў НХЛ на наступны дзень у матчы супраць «Арызоны Каётыз»[6]. Свой першы пункт зарабіў 21 лютага, калі зрабіў галявую перадачу на Тайлера Тафолі ў матчы супраць «Каларада Эвэланш»[7]. Сваю першую шайбу закінуў 11 сакавіка ў браму «Вашынгтон Кэпіталз»[8]. Гулец пасьля гэтага хутка замацаваўся ў асноўным складзе клюбу.

4 верасьня 2019 году падпісаў новы трохгадовы кантракт з «Лос-Анджэлес Кінгс» на 6 мільёнаў даляраў[9]. У сэзоне 2021—2022 гадоў нападнік закінуў 35 галоў за рэгулярны сэзон, зарабіўшы 54 пункты агулам. У тым сэзоне гулец быў адзіным хакеістам клюбу, які браў удзел у Матчы ўсіх зорак НХЛ. 8 ліпеня 2022 году Кемпэ склаў новы кантракт з клюбам тэрмінам на чатыры гады за 22 мільёны даляраў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць