Караль Юзэф Сапега
Караль Юзэф Сапега (да 1718 — 20 сакавіка 1768, места Вішніцы Берасьцейскага ваяводзтва) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1730—1748), ваявода берасьцейскі (з 1748)[2]. Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).
![]() Караль Юзэф Сапега. А. Мірыс, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | да 1718 |
Памёр | 20 сакавіка 1768 Вішніцы, гміна Вішніцы[d], Бельскі павет, Польшча |
Род | Сапегі |
Бацькі | Уладзіслаў Язафат Сапега Крысціна з Сангушкаў[d] |
БіяграфіяРэдагаваць
З коданскай лініі роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Уладзіслава Язафата і Крыстыны з Сангушкаў. Меў брата Ігнація.
Абіраўся паслом на соймы[3]. На элекцыі 1733 падтрымаў Станіслава Ляшчынскага[4], аднак неўзабаве перайшоў на бок Аўгуста Саса. На элекцыі 1763 падтрымаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Па сьмерці брата апекваўся пляменьнікамі, распачаў шэраг працэсаў датычна іхнай маёмасьці.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 549.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001.
- ^ Jerzy Dunin-Borkowski, Mieczysław Dunin-Wąsowicz. Elektorowie królów Władysława IV., Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III. — Lwów, 1910. S. 35.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.