Каралішкі
Каралішкі — вёска ў Расеі, каля ракі Асьцёру. Уваходзяць у склад Надзейкавіцкага сельскага паселішча Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці.
Каралішкі лац. Karališki | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Шумяцкі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 48133 |
Паштовы індэкс: | 216434, 216435 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°48′14″ пн. ш. 31°57′39″ у. д. / 53.80389° пн. ш. 31.96083° у. д.Каардынаты: 53°48′14″ пн. ш. 31°57′39″ у. д. / 53.80389° пн. ш. 31.96083° у. д. |
Каралішкі |
Каралішкі — вёска гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
рэдагавацьКарал або Карэл (Carolus, Carellus) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
На усход ад Вяліжу існавала вёска Лядзінішкі[5], на ўсход ад Дарагабужу — вёска Купелішкі, а таксама вёска і сядзіба Селішкі[6].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1910 год — 261 чалавек[7]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 359.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 56.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 167.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 77.