Рэфэрэндар вялікі літоўскі
Рэфэрэндары вялікія літоўскія (па-лацінску: referendarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасьля імшы і да абеду, а пасьля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асобаў і паведамлялі іх зьмест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы й скаргі. Несупынна знаходзіліся пры каралю, давалі яму парады.
У Польшчы ўрады сьвецкага і духоўнага рэфэрэндара ўведзены ў 1507, у ВКЛ вядомы адпаведна з 1539 і 1575. У 1633 духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаньнях Сэнату з правам дарадчага голасу. У 1635 ураўнаваны ў правах з каронным духоўным рэфэрэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія й курляндзкія справы.
У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыцьцяўляўся духоўным рэфэрэндарам аднаасобна) як найвышэйшы дамэніяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялянаў каралеўскіх уладаньняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апэляцыйнай інстанцыяй для рэфэрэндарскага суду быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.
У 1540—1570-я гады ўрад рэфэрэндара існаваў і ў Падляскім ваяводзтве.
Сьпіс рэфэрэндараў вялікіх духоўных літоўскіх
рэдагаваць- Мікалай Карызна(pl) (1586 — 3.11.1598)
- Яўстах Валовіч (1599—1615)
- Станіслаў IV Кішка (4.4.1615 — 1618)
- Мэльхіёр Эльяшэвіч-Гэйш(pl) (24.7.1620 — 1630)
- Ян Караль Белазор (1630 — 10.2.1631)
- Марцыян Трызна (18.3.1631 — 1641)
- Францішак Далмат-Ісайкоўскі (30.8.1641 — 4.1649)
- Ян Даўгела-Завіша (6.5.1649 — 21.4.1656)
- Юры Станіслаў Валовіч(pl) (1656—1656)
- Аляксандар Сапега (1657 — 3.1659)
- Юры Невяроўскі(pl) (6.4.1659 — 1670)
- Валерыян Станіслаў Юдзіцкі(pl) (1670 — 8.1673)
- Яўстах Катовіч (1674—1687)
- Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (2.5.1687 — ?)
- Аляксандар Выгоўскі(pl) (? — 1701)
- Марцыян Валовіч (30.8.1701; урад не прыняў)
- Канстанцін Фэліцыян Шаняўскі(pl) (4.7.1703 і 22.10.1703 — 4.11.1705)
- Мацей Анцута (4.12.1705 — 1710)
- (Ян) Юры Казімер Анцута (1710 ? — 31.8.1715 — 16.5.1737)
- князь Юзэф Станіслаў Сапега (8.7.1737 — 4.12.1754)
- князь Ігнаці Якуб Масальскі (14.12.1754 — 2.1762)
- Аляксандар Гарайн(pl) (15.2.1762 — 24.7.1774)
- Павал Ксавэры Бжастоўскі (8.8.1774 — 5.1787)
- Гуга Калантай (8.5.1787 — 1791)
- Андрэй Валовіч (19.5.1791 — 1794)
- Ігнаці Валовіч (1794 —)
Сьпіс рэфэрэндараў вялікіх сьвецкіх літоўскіх
рэдагаваць- Габрыэль Война(pl) (? — 1589)
- Багдан (Тэадат) Пятровіч Храптовіч (29.4.1589 — 1594—1610)
- Аляксандар Гасеўскі (10.8.1610 — 15.6.1625)
- Мікалай Завіша (15.6.1625 — 25.11.1626)
- Стэфан Пац (1626—1630)
- князь Ян Друцкі-Сакалінскі(pl) (16.4.1630 — 1630)
- Крыштап Дамінік Обрынскі (20.7.1630 — 1638)
- Крыштап Гасеўскі(pl) (1638 — 24.5.1639)
- Станіслаў Нарушэвіч (1639 — 27.5.1650)
- Цыпрыян Павал Бжастоўскі (11.6.1650 — 1680)
- Ян Уладзіслаў Бжастоўскі(pl) (1680 — 15.6.1705)
- Стэфан Сьлізень(pl) (15.6.1705 — 1707)
- князь Ян Фрыдэрык Сапега (1707—1709)
- Вінцэнт Пётар Валовіч (28.10.1709 — 1727)
- Дамінік Марцін Валовіч(pl) (26.4.1727 — 27.12.1750)
- Антоні Тадэвуш Пшазьдзецкі (7.6.1752 — 1764)
- Гервазі Людвік Аскерка (10.12.1764 — 1771)
- князь Андрэй Агінскі (21.11.1771 — 27.4.1773)
- Фрыдэрык Аўгуст Машыньскі(pl) (27.4.1773 — 23.5.1781)
- Вінцэнт Тышкевіч (23.5.1781 — )
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.