Ян Караль Белазор

Ян Караль Белазор (1596 — 10 лютага 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі1630).

Ян Караль Белазор
POL COA Wieniawa.svg
Герб «Вянява»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1596
Памёр 10 лютага 1631
Род Белазоры
Бацькі Станіслаў Белазор
Дарота з Войнаў
Дзейнасьць пастар

БіяграфіяРэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Станіслава, упіцкага падкаморага, і Дароты з Войнаў. Меў братоў Габрыэля і Крыштапа.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Нямеччыне i Італіі. Займаў пасады кусташа віленскага, каралеўскага сакратара; да 1630 быў рэгентам меншай канцылярыі ВКЛ[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 299.

ЛітаратураРэдагаваць