Сымон Караль Агінскі

(пам. 1694) мечнік вялікі літоўскі, ваявода амсьціслаўскі

Сымон Караль Агінскі[a] (каля 1625 — 3 ліпеня 1694[4]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы віцебскі (з 1654), мечнік вялікі літоўскі (1679—1687), ваявода амсьціслаўскі (1685—1688)[4].

Сымон Караль Агінскі
Брама[d][1]

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1625
Памёр 3 ліпеня 1694
Пахаваны
Род Агінскія[3]
Бацькі Самуэль Леў Агінскі
Соф’я зь Білевічаў
Жонка Тэадора з Корсакаў
Тэрэза Ясянецкая
Дзеці

Валодаў Еўем і Лёзнам. У 1690 годзе атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна Аляксандра.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Самуэля Льва, цівуна троцкага, і Соф’і зь Білевічаў.

У 1641—1655 гадох атрымліваў адукацыю ва ўнівэрсытэце Франэкера ў Галяндыі, дзе на лацінскай мове выдаў кнігу пра паводзіны пры двары. Тамака ж ажаніўся з Т. Стаакман, якая неўзабаве па прыезьдзе ў Літву пакінула яго і вярнулася дадому.

У 1654 годзе атрымаў пасаду падкаморыя віцебскага. Па захопе Віцебску 22 лістапада 1654 году маскоўскім генэралам Шарамецьявым, разам з бацькам пераехаў у Вільню. У 1660 годзе далучыўся да войска гетмана вялікага літоўскага Вінцэнта Гансеўскага. У 1660—1663 гадох удзельнічаў у бесьперапынных вайсковых апэрацыях паручнікам. Па тым, як у выніку Андрусаўскага замірэньня Віцебск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, застаўся на пасадзе падкаморыя.

У шлюбе з Тэадорай Корсак меў сыноў Багуслава Казімера, Марцыяна Міхала і 2 дачок. У шлюбе з Тэрэзай Войнай-Ясянецкай — сына Аляксандра.

Сябар Віленскага праваслаўнага Сьвятадухаўскага брацтва[5]. У 1680 годзе перайшоў у каталіцтва. Быў фундатарам Віленскага касьцёла кармэлітаў босых, дзе і быў пахаваны.

  1. ^ Таксама Шыман Караль Агінскі
  1. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.
  2. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 316.
  3. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 315–317.
  4. ^ а б Грыцкевіч А. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  5. ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33.

Літаратура

рэдагаваць